Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа

літаратурная прэмія БССР

Літарату́рная прэ́мія імя́ Яку́ба Ко́ласа — літаратурная прэмія, заснаваная пастановай Савету Міністраў БССР №81 10 лютага 1959 року.

Прысуджалася за высокаідэйны і высокамастацкі зборнік апавяданьняў, аповесьць, раман, а таксама работу па літаратуразнаўстве і крытычную работу, якія былі апублікаваныя ў рэспубліканскім друку ў тым годзе, за які прысуджаецца прэмія, і якія атрымалі шырокае грамадзкае прызнаньне[1].

У 1965 року прэміі нададзены статус дзяржаўнай: Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа[2]. З 1992 року — у складзе Дзяржаўных прэміяў Рэспублікі Беларусь па літаратуры, музыцы і мастацтве[3].

У Рэспубліцы Беларусі прысуджаецца штодвагады за таленавітыя, глыбокія па зьмесьце і адметныя па форме творы літаратуры, якія робяць значны ўнёсак у беларускую нацыянальную культуру, разьвіваюць мастацкія традыцыі і садзейнічаюць устанаўленьню агульначалавечых каштоўнасьцяў і ідэяў гуманізму[4].

Ляўрэаты

рэдагаваць
Год прысуджэньня    Ляўрэат    За твор
1957   Іван Шамякін   раман «Крыніцы»
1959   Пятрусь Броўка   «Калі зьліваюцца рэкі»
1962   Іван Мележ   раман «Людзі на балоце»
1963   Янка Брыль   «Працяг размовы»[5]
1964   Васіль Быкаў   «Трэцяя ракета»
1965   Максім Лужанін   «Колас расказвае пра сябе»
1967   Іван Шамякін   раман «Сэрца на далоні»
1968   Міхась Лынькоў   раман «Векапомныя дні»
1972   Іван Навуменка   «Янка Купала: Духоўны воблік героя» і «Якуб Колас: Духоўны воблік героя»
1974   Андрэй Макаёнак   п’есы «Трыбунал» і «Таблетку пад язык»
1976   Алесь Адамовіч   «Хатынская аповесьць»
1976   Алена Васілевіч   тэтралёгія «Пачакай, затрымайся»[6]
1976   Іван Мележ   зборнік «Жыцьцёвыя клопаты»
1978   Васіль Быкаў   «Воўчая зграя» і «Яго батальён»
1978   Іван Пташнікаў   аповесць «Найдорф»[7]
1980   Ніл Гілевіч  
1980   Уладзімер Калесьнік[8]   удзел у напісаньні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1980   Адам Мальдзіс   удзел у напісаньні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1980   Міхась Мушынскі   удзел у напісаньні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»[9]
1980   Навум Перкін   удзел у напісаньні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»[10]
1980   Юльян Пшыркоў   удзел у напісаньні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»[10]
1980   Міхась Ярош   удзел у напісаньні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1982   Янка Брыль   «Золак, убачаны здалёк»[5]
1982   Віктар Казько   «Суд у слабадзе»
1984   Зьміцер Бугаёў   кніга крытычных нарысаў «Талент і праца»[11]
1984   Уладзімер Караткевіч   раман «Чорны замак Альшанскі» (пасьмяротна)
1986   Анатоль Кудравец   раман «Сачыненьне на вольную тэму»
1990   Генадзь Кісялёў   «Разыскивается классик…» і «Спасьцігаючы Дуніна-Марцінкевіча»
1990   Алег Лойка   раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае»
1992   Сяргей Грахоўскі   зборнік «Споведзь»
1992   Алесь Жук   «Праклятая любоў»
1992   Васіль Сёмуха  
1996   Генрых Далідовіч  
2002   Васіль Жураўлёў   кніга «У пошуку духоўных ідэалаў: на матэрыяле беларускай літаратуры XIX — пачатку XX стаг.»[3]
  1. ^ Пастанова Савета Міністраў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб устанаўленьні літаратурных прэмій імя Я. Купалы і Я. Коласа Ушанаваньне Якуба Коласа сучасьнікамі і нашчадкамі. Архівы Беларусі. Праверана 24 чэрвеня 2019 г.
  2. ^ Аглядная даведка Якуб Колас: асоба і творчасьць. Архівы Беларусі. Праверана 24 чэрвеня 2019 г.
  3. ^ а б Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь. Берасьцейская абласная бібліятэка імя М. Горкага (1 сьнежня 2015). Праверана 24 чэрвеня 2019 г.
  4. ^ Дзяржаўная прэмія ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры Узнагароды і прэміі. Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі. Праверана 24 чэрвеня 2019 г.
  5. ^ а б Творчы шлях (рас.). Нацыянальная бібліятэка БеларусіПраверана 24 чэрвеня 2019 г.
  6. ^ Писатели Случчины, памятники Случчины (рас.) Наследие Слуцкого края Праверана 24 чэрвеня 2019 г.
  7. ^ https://web.archive.org/web/20231111152909/https://www.nlb.by/by/news/naviny-biblijatjek/naydorf-leta-44-ga/
  8. ^ Яркая постаць літаратуразнаўчай навукі. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (7 верасьня 2012). Праверана 24 чэрвеня 2019 г.
  9. ^ Літаратуразнаўцы-магілёўцы аб творчасьці Я. Коласа і Я. Купалы. Магілёўская абласная бібліятэка. Праверана 24 чэрвеня 2019 г.
  10. ^ а б Міхась Тычына. Акадэмічныя літаратуразнаўцы — вэтэраны вайны // «Наука и инновации». — 2010. — № 5 (87).
  11. ^ Пад знакам таленту і працы. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (6 студзеня 2009). Праверана 24 чэрвеня 2019 г.