Хатынская аповесьць

«Хатынская аповесьць» — аповесьць Алеся Адамовіча, прысьвечаная барацьбе партызанаў супраць нямецкіх акупантаў у Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Аповесьць была напісаная ў 19661971 гадах.

«Хатынская аповесьць»
Жанр: аповесьць
Аўтар: Алесь Адамовіч
Мова арыгіналу: расейская мова
Год напісаньня: 19661971
Публікацыя: 1971

Кульмінацыяй аповесьці зьяўляецца зьнішчэньне карнікамі-гітлераўцамі жыхароў адной зь беларускіх вёсак, што дазваляе аўтару правесьці паралель з трагедыяй Хатыні.

У 1976 годзе за «Хатынскую аповесьць» Алесь Адамовіч атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР імя Якуба Коласа.

У 1974 годзе на Беларускім радыё быў створаны радыёспектакль «Хатынская аповесьць». Аповесьць пакладзеная ў аснову сцэнара фільму «Ідзі і глядзі» (1985) Элема Клімава. Па матывам «Хатынскай аповесьці» ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР у 1977 была пастаўлена п’еса «Вяртаньне ў Хатынь» (рэжысэр Б. І. Луцэнка). У 1984 годзе на на аснове гэтай пастаноўкі быў зьняты двухсэрыйны фільм-спэктакль.

Сюжэт рэдагаваць

Былы партызан, а цяпер выкладчык унівэрсытэту Фларыян Пятровіч Гайшун з жонкай Глашай і сынам Сярожам едзе разам з аднапалчанамі на адкрыцьцё помніку партызанам, загінуўшым падчас Другой сусьветнай вайны ў беларускіх лясах. Па дарозе ён успамінае падзеі 30-гадовай даўніны, калі падлетак Фларыян сышоў у партызанскі атрад Касача, дзе сустрэў Глашу, як карнікі зьнішчылі яго родную вёску і забілі ўсю яго сям'ю, і як ён апынуўся сьведкам таго, як нямецкія салдаты сагналі ў хлеў усіх жыхароў суседняй вёскі Пераходы і спалілі іх жыўцом. Гайшун разумее, што толькі захаваньне памяці пра гэтыя падзеі дапаможа прадухіліць іх паўтарэньне ў будучыні. Аднак у сучасным сьвеце ўжо бачныя сьляды таго, што жахі нацызму могуць вярнуцца — гэта і ваенныя злачынствы супраць мірных жыхароў, такія, як масавае забойства ў Сангмі, і ўпартая праца вядучых сусьветных дзяржаваў па распрацоўцы ўсё больш магутнай зброі масавага зьнішчэньня.

Пастаноўкі рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць