Алесь Жук
Алесь Жук (Аляксандар Аляксандравіч Жук; нар. 1 красавіка 1947, Клешаў Слуцкага раёну Менскай вобласьці — 15 кастрычніка 2022) — сучасны беларускі пісьменьнік. Сябра СП Беларусі з 1973 году.
Алесь Жук | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Аляксандар Аляксандравіч Жук |
Нарадзіўся | 1 красавіка 1947 |
Памёр | 15 кастрычніка 2022 (75 гадоў) |
Пахаваны | |
Дзеці | Дзьмітры Жук |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, перакладнік, дзіцячы пісьменьнік, сцэнарыст, драматург, рэдактар |
Гады творчасьці | з 1965 |
Жанр | проза |
Мова | беларуская мова |
Дэбют | апавяданьні ў рэспубліканскім друку 1965 |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 1 красавіка 1947[1] (паводле іншых зьвестак, 1 красавіка 1948[2]) ў сям’і служачага. Скончыў аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры філялягічнага факультэта БДУ (1970). Служыў у Савецкай Арміі ў званьні камандзіра мотастралковага ўзвода. Рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1974—1977). Намесьнік галоўнага рэдактара часопіса «Маладосьць» (1977—1979). Інструктар пры ЦК КПБ (1979—1980). Галоўны рэдактар «ЛіМ» (1980—1986). Сакратар праўленьня СП БССР (1986—1989). Ад 1989 намесьнік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя»[1]. Галоўны рэдактар часопіса Нёман (1997—2002).
Памёр 15 кастрычніка 2022[3].
Узнагароды
рэдагавацьЛяўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1978) за кнігу «Зоркі над палігонам», Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1982) за кнігу «Паўстанак вяртання», Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Якуба Коласа (1992) за кнігу прозы «Праклятая любоў»[4].
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР.
Творы
рэдагавацьПершыя творы зьявіліся ў рэспубліканскім друку ў 1965 годзе.
Аўтар кніг прозы:
- Асеннія халады. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1972. — 140 с. (апавяданьні Асеннія халады; «Балада»; «Сок манга» ; Жонка героя ; За дзедавым лесам ; Белы месяц ; Даўняя памяць ; Сонечны снег (Зімовая згадка); «Завулак» ; Водсветы зорак ды інш.)
- Паляванне на старых азёрах. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1975. — 203 с. (апавяданьні Паляванне на старых азёрах ; Ісці доўга… ; Вечар шчасця ; Асінавыя прысады; «Туман» ; Вечаровае сонца ; Гаркавы дым; аповесьці Такая восень; «Чыгун»)
- Зоркі над палігонам. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1977. — 187 с. (аповесьць Зоркі над палігонам, апавяданьні На вартавой сцяжыне ; За белым снегам ; Начны маршрут ; Вяртанне да свайго лесу; «Развітанне»);
- Не забывай мяне. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1978. — 285 с. (аповесьці Не забывай мяне ; Халодная птушка; апавяданьні Міш ; Сінія незямныя агні … ; Ненавагодняя казка ; Чысты ліст ; Прочкі; «Песня» ; Свята Перамогі ; Вясною, уночы … ; Паўстанак вяртання)
- Па саннай дарозе. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1979. — 157 с. — ("Паэзія працы"). (апавяданьні Замеценыя дарогі ; Дома ; Вечаровае сонца ; Водсветы зорак ; Вінцэсеў дзень; «Туман» ; Чысты ліст ; Сок манга ; За белым снегам ; Паўстанак вяртання ды інш.);
- Паўстанак вяртання. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1981. — 495 с. — (Бібліятэка беларускай прозы). (апавяданьні Асеннія халады; «Мужчыны» ; Сок манга ; Жонка героя ; Дома ; Белы месяц ды інш., аповесці Такая восень; «Чыгун» ; Не забывай мяне ; Халодная птушка);
- Паляванне на Апошняга Жураўля. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1982. — 270 с. (аповесьці Паляванне на Апошняга Жураўля ; І сніўся сон… ; Белым снегам; апавяданьні «Пінцэт» ; Дарога ад Слуцка ; Аркестр у асеннім парку);
- Чорны павой. — Мн.: Юнацтва, 1986. — 174 с. (аповесьці Чорны павой ; Асабліва небяспечнае);
- Праклятая любоў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1990. — 267 с. (аповесьць, апавяданьні);
- На дазорнай сцяжыне. — Мн.: Юнацтва, 1990. — 365 с. (апавяданьні Хлопчык на краі поля ; Пагарэльцы ; Абочыны ; Садоўнік ; Каценька-Кацюша; «Вецер» ; Багамолка; «Плынь» ды інш.; аповесці Чорны павой ; Асабліва небяспечнае);
- Помста матылькоў: аповесць. — Мн.: Выдавецтва ЦК КП Беларусі, 1991. — 110 с. — (Бібліятэка часопіса "Маладосць").
- Сінія незямныя агні / Маст. Міхаіл Чуднікаў. — Мн.: Юнацтва, 1993. — 287 с. — (Школьная бібліятэка). (Аповесьці, апавяданьні);
- Водсветы зорак: Выбранае. — Мн.: Юнацтва, 1997. — 351 с. (Аповесьці Паляванне на Апошняга Жураўля; Халодная птушка; Такая восень; апавяданьні).
- Жук, А. Над чыстым полем. — Мн.: Маст. літ., 1999. — 479 с. — (Беларуская проза XX стагоддзя)). (Аповесьці Чыгун, Халодная птушка, Паляванне на Апошняго Жураўля, Праклятая любоў; апавданьні Асеннія халады, Сонечны снег, Ісці доўга…, Міш, «Пінцэт», Душа над чыстым полем (1995)).
- Жук, А. Выбраныя творы. — Мастацкая літаратура, 1993. — Т. 1 : Праклятая любоў : (кніга аповесцяў) : Апавяданні. — 557 с.
- Выбраныя творы : у 2 т. — 1994 Т. 2 : Аповесці. Апавяданні. — 588 с.
Аповесьці «Чыгун» (1973), «Халодная птушка» (1977), «Паляванне на Апошняга Жураўля» (1978—1982), «Праклятая любоў» (1989).
Апавяданьні «Асеньнія халады» (1969), «Сонечны сьнег» (Зімовая згадка, прысьвечаная брату Лёню, 1969), «Ісьці доўга…» (1973), «Міш» (1975), «Пінцэт» (1981).
П’еса «Апошні журавель» (сумесна з А. Дударавым, пастаўлена ў 1986 годзе).
Сцэнар да тэлефільма «Паляванне на Апошняга Жураўля» (зьняты ў 1986 годзе). Па матывах аповесьці «Зоркі над палігонам» створаны фільм «Палігон» (1983).
Пераклады на беларускую мову
рэдагавацьАповесьці і апавяданьні Міхайлы Кацюбінскага, Андрэя Упіта, Гаўрыілы Траяпольскага, Віктара Астаф’ева ды інш.
- Траяпольскі, Г. Белы Бім Чорнае вуха / Пер. з рус. А.Жука. — Мн.: Мастац. літ., 1975. — 208 с.
- Казакоў, Ю. Арктур — гончы сабака / Пер. з рус. мовы А. Жука. — Мн.: Маст. літ., 1976. — 155 с.
- Ціркіш Джумагельдыеў Прапашчы чалавек: Раман: Пер. з туркм. / Пер. А.Жук. — Мн.: Маст. літ., 1984. — 238 с. — (Проза народаў СССР).
- Аповесьці Міхайлы Кацюбінскага «Fata morgana» і «Дарагою цаною» (1980)
- Аповесьць Уладзімера Багамолава «Зося» (1981)
- Сафараў, Н. Дні праклёну і дні надзеі: Раман / Пер. А. Жук. — Мн.: Мастац. літ., 1982. — 300 с.
- Жубэр, Ж. Чалавек сярод пяску: Раман / [Пер. А. Жука. — Мн.: Маст. літ., 1982. — 183 с.
- Юры Трыфанаў «Папярэднія вынікі» (1986)
- Міхаіл Булгакаў «Сабачае сэрца» (1989)
- Булгакаў, М. Майстар і Маргарыта. — Мн.: Маст. літ., 1994. — 366 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Алесь Жук // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. С. 204—205
- ^ Пашкевіч, А. А. Жук Алесь // БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 443
- ^ Карлюкевіч, А. (16 кастрычніка 2022) Памёр пісьменнік Алесь Жук (бел.). Звязда.
- ^ Ад складальніка // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. С. 4
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |