Зьміцер Бугаёў

беларускі літаратуразнавец і крытык

Зьміцер Якаўлевіч Бугаёў (12 студзеня 1929, в. Сычыкі, Крычаўскага раён, Магілёўскай вобласьць — 28 сьнежня 2017) — беларускі літаратуразнавец і крытык. Кандыдат філялягічных навук (1960), прафэсар.

Зьміцер Бугаёў
Дата нараджэньня 12 студзеня 1929(1929-01-12)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 28 сьнежня 2017(2017-12-28)[1] (88 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак літаратуразнаўца, літаратурны крытык, прафэсар унівэрсытэту, літаратар
Навуковая сфэра літаратуразнаўства[2] і літаратурная крытыка[2]
Месца працы
Сябра ў Саюз пісьменьнікаў СССР, Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d]
Дзеці Людміла Сінькова[d]

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 12 студзеня 1929 году ў в. Сычыкі Крычаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. У 1945—1948 гадох вучыўся ў Магілёўскай пэдагагічнай вучэльні. У 1948—1952 гадох — у Магілёўскім пэдагагічным інстытуце. У 1952—1955 гадох — у асьпірантуры Менскага пэдагагічнага інстытуту.

У 1955—1959 гадох працаваў у Мазырскім пэдагагічным інстытуце, у 1959—1964 гадох — у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1964 году — дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, дзе выкладаў на філялягічным факультэце. Сябра беларускага ПЭН-цэнтру з 1989 году. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1961 году.

Памёр 28 сьнежня 2017 году[3].

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Друкаваўся з 1957 году. Выступаў у друку па праблемах сучаснага літаратурнага працэсу, мастацкага майстэрства і стылю. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 1-2, 1965-1966). Дасьледаваў творчасьць Максіма Танка, Уладзімера Дубоўкі, Максіма Гарэцкага, Івана Мележа, Васіля Быкава.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • «Шчодрае сэрца пісьменніка» (1963)
  • «Паэзія Максіма Танка» (1964, 2003: 2-е выд.)
  • «Уладзімір Дубоўка» (1965)
  • «Максім Гарэцкі» (1968, 2003: 2-е выд.): першае, пасля часу замоўчваньня, даследаваньне творчасьці Гарэцкага.
  • «Шматграннасць» (1970)
  • «Зброяй сатыры, зброяй праўды» (1971, 2004: 2-е выд.)
  • «Вернасць прызванню: Творчая індывідуальнасць Івана Мележа» (1977)
  • «Талент і праца» (1979)
  • «Чалавечнасць» (1985)
  • «Васіль Быкаў» (1987)
  • «Арганічнасць таленту» (1989)
  • «Спавядальнае слова» (2001)
  • «Служэнне Беларусі» (2003)