Джордж Байран

ангельскі рамантычны паэт
(Перанакіравана з «Джордж Гордан Ноэл Байран»)

Джордж Го́рдан Ба́йран (па-ангельску: George Gordon Noel Byron; 22 студзеня 1788 году, Лёндан — 19 красавіка 1824 году, Місалюнгі, Грэцыя) — ангельскі паэт-рамантык і драматург. Імя Байрана дало назву кірунку эўрапейскае думкі[11].

Джордж Байран
George Gordon Byron
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні George Gordon Noel Byron
Джордж Гордан Ноэл Байрон
Нарадзіўся 22 студзеня 1788(1788-01-22)[1][2][3][…]
Памёр 19 красавіка 1824(1824-04-19)[3] (36 гадоў)
Пахаваны
Бацькі Джон Байран[d][7][8]
Кэтрын Гордан Байран[d][7][8]
Сужэнец Ганна Ізабэла Байран[d][2][8] і Claire Clairmont[d][8]
Дзеці Ада Лаўлэйс[d][7][8], Элізабэт Мэдара Лэй[d] і Алегра Байран[d][9][8]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Гады творчасьці 1807—1824
Кірунак рамантызм
Жанр паэма
Мова ангельская мова[10]
Значныя творы «Падарожжы Чайлд-Гарольда», «Дон Жуан»
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Гордан (па-ангельску: Gordon) — другое асабістае імя Байран, якое ён атрымаў падчас хрышчэньня, і якое супадала зь дзявочым прозьвішчам маці. Бацька Байрана, аднак, прэтэндуючы на шатляндзкія валоданьні свайго цесьця выкарыстоўваў «Гордан» як частку прозьвішча (Байран-Гордан), а сам Джордж быў запісаны ў школу пад такім жа падвойным прозьвішчам. У 10-гадовым узросьце пасьля сьмерці стрыечнага дзеда Джордж стаў пэрам Ангельшчыны і атрымаў тытул «барон Байран», пасьля чаго, як гэты прынята ў пэраў такога рангу, яго звычайным імем стала «лорд Байран» ці проста «Байран». Пазьней цешча Байрана пакінула ў спадчыну паэту маёмасьць з умовай насіць ейнае прозьвішча — Ноэл (па-ангельску: Noel), і каралеўскім патэнтам лорду Байрану было дазволена ў якасьці вынятку выкарыстоўваць прозьвішча Ноэл перад тытулам, што ён і рабіў, падпісваючыся часам «Ноэл-Байран». Таму ў пэўных крыніцах ягонае поўнае імя можа выглядаць як «Джордж Гордан Ноэл Байран», хоць усімі гэтымі імёнамі і прозьвішчамі ён ніколі не падпісваўся.

Біяграфія

рэдагаваць

Бацька Байрана быў капітанам ангельскае гвардыі і ня меў дваранскага паходжаньня. Сам Джордж быў ягоным сынам ад другога шлюбу з Кэтрын Гордан. Маці была зь вядомай, але зьбяднелай сям’і. Пасьля сьмерці бацькі, калі Джордж быў яшчэ ў малым узросту, ён выхоўваўся ў сям’і маці ў Шатляндыі. Гэта быў складаны пэрыяд яго жыцьця. У гэты час ён даведаўся, што азначае галеча, адсутнасьць увагі з боку сям’і і кпіны аднагодкаў з-за храматы Джорджа. У адзінаццацігадовым узросьце яго становішча палепшылася: ён атрымаў у спадчыну тытул лорда і радавы маёнтак. Ён пераехаў у Ангельшчыну і пасяліўся ў Ньюстэдзе, каля Ноцінгема.

У 1801 годзе Байран паступіў у сярэднюю школу ў Хараў, а потым вучыўся ў Кембрыджы. У гэты час ён жыў даволі раскошна: займаўся спортам, фліртаваў, забаўляўся і назапашваў шмат пазыкаў, зь якіх выбраўся значна пазьней, дзякуючы сваёй літаратурнай дзейнасьці. У гэты пэрыяд ён шмат чытаў, асабліва старажытную клясычную літаратуру.

Яшчэ падчас навучаньня, у 1807 годзе, Байран выдаў невялікі томік вершаў, які быў раскрытыкаваны літаратуразнаўцамі. На гэта Байран адказаў тым, што праз год выдаў паэму «Ангельскія паэты і шатляндзкія рэцэнзэнты» (англ. English Bards and Scotch Reviewers), дзе ў сатырычным стылі высьмеяў сучасную яму ангельскую літаратуру.

Улетку 1809 году, ва ўзросьце дваццаці гадоў, Байран пакінуў Ангельшчыну, і разам са сваім сябрам па Кембрыджу Джаймсам Гобсанам, адправіўся ў двухгадовае падарожжа па Партугаліі, Гішпаніі, Мальце, Грэцыі і Канстантынопалю. Гэта падарожжа апынулася для паэта значнай школай жыцьця. Ён сабраў шмат матэрыялу для далейшае творчасьці і сфармаваў уласныя погляды на жыцьцё. Вынікам гэтага падарожжа стаў шэраг дробных вершаў і дзьве першых часткі паэмы «Падарожжы Чайлд Гадольда». Пасьля вяртаньня ў Ангельшчыну, Байран дадаў да паэмы некалькі частак і выдаў яе ў 1812 годзе. Посьпех «Падарожжаў Чайлд Гарольда» быў як вялізным так і нечаканым. Байран трапіў у цэнтар грамадзкае ўвагі.

Пасьля 1812 году Байран пачаў актыўную работу ў Палаце Лордаў. Там ён дэкляраваў сваю гучную прамову ў абарону працоўных «Ода аўтарам біля супраць разбуральнікаў станкоў» (анг. An Ode to the Framers of the Frame Bill, 1812), якая зьяўлялася першым байранавым творам, у якім паэт выкрываў уладу маючых і адкрыта заявіў аб магчымасьці справядлівае расправы працоўных над сваімі душыцелямі. Сёлета Байран выступіў у Палаце Лордаў зь яшчэ адной прамовай — у абарону інтарэсаў ірляндзкага народу, пасьля чаго, пераканаўшыся ў ілжывасьці ангельскае дэмакратыі, назаўжды пакінуў парлямэнт[12]. Да гэтага дадаліся сямейныя праблемы. Шлюб з Аннай Ізабэль Мілбэнке (ажаніліся ў 1815 годзе) распаўся хутка пасьля нараджэньня дачкі Аўгусты Адзі. Грамадзкасьць была настроена супраць Байрана і ён вырашыў зноў пакінуць Ангельшчыну. Літаратурным вынікам гэтага неспакойнага пэрыяду жыцьця стала сэрыя паэмаў «Вальс», «Гяур», «Абідоская нявеста», «Карсар».

Байран наведаў Бэльгію, Нямеччыну, Швэйцарыю і Італію. У 1816 годзе, у Швайцарыі, Байран сустрэў іншага прадстаўніка ангельскага рамантызму Пэрсі Біш Шэлі. Разам зь ім, Мэры Шэлі і Джонам Палідоры Байран наведаў Альпы і навакольлі Жэнэўскага возера. У Італіі паэт пасяліўся спачатку ў Равэне, а потым ў Вэнэцыі. Там ён пазнаёміўся са сваім апошнім вялікім каханьнем, графіняй Гучыёлі. У гэты пэрыяд узьніклі наступныя творы: «Першая песьня Моргантэ Маджыёра» (1820 г.); «Прароцтва Данта» (1820 г.) і пераклад «Франчэскі да Рыміні» (1820 г.), «Марына Фальера» (1820 г.), пятая песьня «Дон Жуана» (1820 г.), «Сарданапал» (1821 г.), «Лісты да Баульсу» (1821 г.), «Двое Фоскары» (1821 г.), «Каін» (1821 г.), «Бачаньне страшнага суда» (1821 г.), «Неба і зямля» (1821 г.), «Вернэр» (1821 г.), шостая, сёмая і восьмая песьні «Дон Жуана» (у лютым 1822 г.); дзявятая, дзясятая і адзінаццатая песьні «Дон Жуана» (у жніўні 1822 г.); «Бронзавы век» (1823 г.), «Выспа» (1823 г.), дванаццатая і трынаццатая песьні «Дон Жуана».

Гэтыя творы, а таксама палітычная дзейнасьць паэта, зьвязаная з італьянскім рэвалюцыйным рухам карбанарыяў, скіраваным супраць Аўстрыі, сьведчаць аб дэмакратычных поглядах Байрана, а так сама аб тым, што ён не аддзяляў сябе ад сваёй творчасьці, а жыў так сама як яго героі, пісаў свае творы аб тым што сам адчуваў.

Вянцом яго творчасьці стала паэма «Дон Жуан», у якой прадстаўлены ўсе канфлікты тагачаснай Эўропы. Яна пісалася ў Італіі ў 1818—1824 гадах і складаецца з шаснаццаці песьняў. На жаль Байран ня змог яе скончыць. У 1824 годзе, пасьля атрыманьня вядомасьці аб грэцкім паўстаньні супраць турэцкай акупацыі, Байран пакінуў Італію і накіраваўся ў Грэцыю, дзе прыняў удзел у дзейнасьці штабу паўстанцаў у Місалюнгі. Нездаровы клімат, а так сама няўтульнасьці жаўнерскага жыцьця прывялі да таго, што ён прастудзіўся і памёр.

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Любоўныя сувязі і скандалы

рэдагаваць

У 1812 г. у Байрана пачаўся раман з ужо жанатай лэдзі Кэралайн Лэмб, які шакіраваў брытанскую публіку[13]. Байран урэшце парваў зь ёй усялякія зносіны і пачаў зьвяртаць увагу на іншых (напрыклад лэдзі Оксфард), але Лэмб, так і не аправіўшыся ад рызрыву з паэтам, пачала яго перасьледваць. Яна была нагэтулькі эмацыянальна ўсхваляванай і згубіла столькі ўласнае вагі, што Байран іранічна паведаміў аб гэтым сваёй сьвякрові лэдзі Мэлбурн, кажучы, што за ім «гоніцца шкілет»[14] (анг. haunted by a skeleton). Пазьней яна пачала наведваць яго дом, маскіруючыся ў адзеньне рассыльнага[13] ў час, калі такога кшталту ўчынак мог зьняславіць іх дашчэнту ў вачах грамадзтва. Аднойчы, пасьля чарговага візыту, не застаўшы паэта дома яна напісала на адной зь яго кнігаў: «Помні мяне!» (анг. Remember me!). Убачыўшы гэты надпіс, Байран экспромтам напісаў верш «Remember Thee! Remember Thee!»[15] (у беларускім перакладзе «Не загадай забыць»), які сканчваўся радкамі «Ты незабыўныя была / Яму нявернай, д’яблам мне». (анг. By neither shalt thou be forgot, /Thou false to him, thou fiend to me!).

У дзяцінстве, Байран толькі зрэдчас бачыў сваю зводную сястру Аўгусту Лей; у больш дарослым узросьце ён увайшоў зь ёй у шчыльныя зносіны, якія адны крытыкі трактавалі як інцэстуальныя[14], другія — як беззаганыя[16]. Аўгуста, якая знаходзілася ў шлюбе, 15 красавіка 1814 нарадзіла сваю трэцяю дачку Элізабэт Мэдору Лэй.

У рэшце рэшт Байран пачаў зьвяртаць увагу на стрыечную сястру Кэралайн Лэмб Анну Ізабэлу Мілбэнк («Аннабэла»), якая адмовіла яго першую шлюбную прапанову, але пазьней пагадзілася на яе. Мілбэнк была высокамаральнай, інтэлігентнай і матэматычна адаронай жанчынай. Яны ажаніліся 2 студзеня 1815 году ў Сыхэме, графства Дарэм. Шлюб апынуўся нешчасьлівым. 16 студзеня 1816 яна кінула яго, забраўшы з сабой дачку Аду. 22 красавіка Байран падпісаў дакумэнт аб асобным жыхарстве супругаў. Чуткі аб шлюбным насільлі, здрадах Байрана сваёй жонцы з акторкамі, інцэсьце з Аўгустай Лэй і гомасэксуальнасьці распальваліся раўнівай Кэралайн Лэмб[14].

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць
  • У сваёй паэме «Бронзавы век» («The Age of Bronze», 1823) Байран уславіў Тадэвуша Касьцюшку.[17]
  • У гонар Байрана названы кратэр на Мэркурыі.
  • Зь імем Байрана зьвязаны новы тып сьветаўспрыманьня і паводзінаў жыхароў краінаў Эўропы ў пачатку XIX стагодзьдзя — байранізм. Гэтаму тыпу было характэрнае спалучэньне пачуцьця расчараваньня ў рэчаіснасьці, адчуваньня катастрафічнасьці быцьця, страты ідэалаў, духу бунтарства.[18]

Беларускія пераклады

рэдагаваць

На беларускую мову творы Байрана выдаваліся асобнымі кнігамі ў 1963, 1989, 2004, 2020 гг. Сярод перакладчыкаў — Рыгор Барадулін[19], Юрка Гаўрук, Уладзімер Дубоўка[20], Галіна Дубянецкая, Уладзімер Караткевіч, Максім Лужанін, Язэп Семяжон, Максім Танк, Эдзі Агняцьвет, Еўдакія Лось, Мікола Аўрамчык.

Уладзімер Скарынкін пераклаў на беларускую мову паэму Джорджа Байрана «Прароцтва Дантэ» і раман у вершах «Дон Жуан».

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б L. S. Byron, George Gordon (анг.) // Dictionary of National Biography / L. Stephen, S. LeeLondon: Smith, Elder & Co., 1885. — Vol. 8. — P. 132—155.
  2. ^ а б в Байрон, Джордж-Ноэль-Гордон (рас.) // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IIа. — С. 726—730.
  3. ^ а б в E. H. C. Byron, George Gordon Byron, 6th Baron (анг.) // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 4. — P. 897—905.
  4. ^ Байрон // Краткая литературная энциклопедия (рас.)Москва: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.
  5. ^ Архіў гістарычных запісаў — 1808.
  6. ^ Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
  7. ^ а б в Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  8. ^ а б в г д е Kindred Britain
  9. ^ Lundy D. R. George Gordon Noel, 6th Baron Byron of Rochdale // The Peerage (анг.)
  10. ^ Byron, George Gordon, 1788-1824 // CONOR.SI
  11. ^ Лапидус Н. И., Малюкович С. Д. Литература XIX века. М.: Университетское, 1992. С. 65
  12. ^ Лапидус Н. И., Малюкович С. Д. Литература XIX века. М.: Университетское, 1992. С. 66
  13. ^ а б Wong, Ling-Mei (2004-10-14). «Professor to speak about his book, 'Lady Caroline Lamb'». Spartan Daily (San Jose State University).  (анг.)
  14. ^ а б в Marilee Cody (?). «Lord Byron’s Lovers: Lady Caroline Lamb».  (анг.)
  15. ^ Байран Дж. Г. Лірыка / Укл., прадм. В.Небышынца. Мн., 1989. С. 264
  16. ^ Hoeper, Jeffrey D. (17 December 2002). «The Sodomizing Biographer: Leslie Marchand’s Portrait of Byron». Arkansas State University.  (анг.)
  17. ^ Адкрыццё помніка Тадэвушу Касцюшку // Культурна асьветніцкі клюб «Спадчына»
  18. ^ Байранізм // «Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік». Менск, «Беларуская Энцыклапедыя», 2003. ISBN 985-11-0277-6
  19. ^ Юнэля Крупенька. Рыгор Барадулін: «Нашай мове неяк усё жыцьцё не шанцавала» // Радыё «Нямецкая хваля», 25 студзеня 2006 г. Архіўная копія ад 25 студзеня 2006 г. Праверана 28 траўня 2016 г.
  20. ^ Уладзімер Дубоўка(недаступная спасылка)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць