Даўгерд

літоўскі князь

Даўгерд (? — 1213, Вэндэн) — літоўскі князь.

Даўгерд
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XII стагодзьдзе
Памёр 1213(1213)
Вэндэн
Дзеці Даўгерутаўна[d]

Імя рэдагаваць

Асноўны артыкул: Даўгерд (імя)

Імя Даўгерд зьмяшчае той жа фармант (-герд-), што і імя Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[1]).

Германскае паходжаньне імя Даўгерд сьцьвярджае францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[2].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Даўгерд складаецца з фармантаў -даў-, які паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны' або старагерманскага dulg- 'моцны, трывалы', dolg 'дужаньне', і -герд-, які паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[3]. Такім парадкам, імя Даўгерд азначае «здольны да аховы»[4].

Варыянт імя князя ў гістарычнай крыніцы: Daugeruthe[5][a] (Хроніка Лівоніі).

Біяграфія рэдагаваць

Упершыню ўпамінаецца пад 1209 годам у Хроніцы Лівоніі Генрыха Латвійскага і, паводле яго сьведчаньняў, быў «адным з найбольш магутных ліцьвінаў» (лац. potentioris de Lethonia). Быў цесьцем і хаўрусьнікам Усевалада Герцыцкага. У 1213 годзе езьдзіў у Вялікі Ноўгарад, відаць, з мэтай скласьці хаўрус супраць немцаў у Інфлянтах. На адваротным шляху быў схоплены і загінуў у зьняволеньні[7].

Вячаслаў Насевіч выказаў меркаваньне, што Даўгерд мог быць ананімным бацькам Міндоўга, якога Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка называе könig gros — вялікім каралём ліцьвінаў[6].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Паводле Вячаслава Насевіча, гэта германізіраваная форма літоўскага імя Даўгерд[6]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
  2. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 20.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  5. ^ Договор литовского князя Даугеруте с Великим Новгородом (1213/1214), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  6. ^ а б Насевіч В. Пытанняў больш, чым адказаў // Беларускі гістарычны агляд. Т. 5. Сш. 1 (8). — Менск, 1998. — С. 210—226.
  7. ^ Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. — М.; Л., 1938. С. 113, 149.

Літаратура рэдагаваць

  • Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
  • Насевіч В. Пытанняў больш, чым адказаў // Беларускі гістарычны агляд. Т. 5. Сш. 1 (8). — Менск, 1998. С. 210—226. Рэцензія: Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. — Менск: Беларуская навука, 1998. — 208 с.
  • Насевіч В. Роля беларускіх зямель ва ўтварэнні і ўмацаванні ВКЛ // Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]; рэдкал: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: Экаперспектыва, 2008. — 688 с.: іл. ISBN 978-985-469-240-1. — С. 87—96.