Свалегед
Свалегед, Свальгед[1][a] (? — 23 лютага 1205) ― літоўскі князь.
Свалегед (уяўны партрэт), М. Барвіцкі, 1908 г. | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | XII стагодзьдзе |
Памёр | 23 лютага 1205 |
Імя
рэдагавацьСвала (Swala) і Геда (Geda) — імёны германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова свал- паходзіць ад германскага swal 'полымя'[5], а аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) — ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[6] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[7]. Такім парадкам, імя Свалегед азначае «пышнае полымя»[8]. Адзначалася старажытнае германскае імя Swallehart (Swalle-hart)[9].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Swelgate[10], Suelgate[11], Suellegaten[12] (Кроніка Лівоніі Генрыха Латвійскага).
Біяграфія
рэдагавацьРазглядаецца як першы літоўскі князь, чыё імя ўпамінаецца ў вартых даверу крыніцаў. Апісаньне вайсковага паходу Свалегеда і яго сьмерці даецца ў «Кроніцы» Генрыха Латвійскага пачатку XIII стагодзьдзя. Свалегед апісваецца як «багаты і магутны» кіраўнік, аднак разам з тым, ён ня быў вярхоўным князем, а толькі ачольваў войска больш магутнага князя.
У 1205 годзе Свалегед павёў за сабой некалькі тысячаў вершнікаў зь Літвы на поўнач, шляхам праз Рыгу, каб напасьці на землі Эстоніі і разрабаваць іх. Вяртаючыся з Эстоніі ў сярэдзіне зімы, з ваеннай здабычай і эстонскімі рабамі, яго войска было засьпета зьнянацку і патрапіла ў засаду ў час пераходу праз гурбы сьнегу, якія даходзілі воінам па пояс. На іх напаў аддзел, які складаўся з лівонскіх і нямецкіх жыхароў Рыгі, што знаходзіліся пад камандаваньнем Віестартсу, кіраўніка зэмгалаў. Сам Віестартс ня браў беспасярэднага ўдзелу ў бітве, а толькі каардынаваў атакі, седзячы ў санях. Свалегед загінуў ад дзіды, кінутай немцам, якога звалі Тэадор Шылінг. 1 200 літоўскіх воінаў загінулі. Эстонскія рабы былі забітыя разам зь імі, у адплату за «мінулыя злачынствы» супраць лівонцаў. У Літве многія смуткавалі па Свалегеду.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагаваць- ^ Паводле гіпатэтычнай летувісацэнтрычнай рэканструкцыі — «Жвелгайт»[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 176.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 8, 1375.
- ^ Meyer-Lübke W. Romanische Namenstudien. I. Die altportugiesischen Personennamen germanischen Ursprungs // Sitzungsberichte der Philosophisch-Historischen Classe der Kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. Bd. 149. — Wien, 1905. S. 86.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 751, 1376.
- ^ Scriptores rerum livonicarum. Bd. I. — Leipzig, 1853. P. 86—87.
- ^ Heinrich's von Lettland Livländische Chronik. — Reval, 1867. S. 45.
- ^ Heinrich's von Lettland Livländische Chronik. — Reval, 1867. S. 49.
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Daugirdaitė-Sruogienė V. Lietuvos istorija (6th ed.). — Chicago, Illinois: TERRA, 1966.