Данута Бічэль
Дану́та Я́наўна Бічэ́ль (нар. 1 студзеня 1938 году, в. Біскупцы Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці) — беларуская паэтка. Ляўрэатка Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1984) за зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож». Узнагароджана мэдалём. Займаецца грамадзкай, літаратурнай, асьветніцкай дзейнасьцю.
Данута Бічэль | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 3 сьнежня 1937 (85 гадоў) або 1 студзеня 1938 (85 гадоў)
|
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, пісьменьніца |
Гады творчасьці | 1960 — цяпер |
Мова | беларуская мова |
Узнагароды |
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Скончыла Наваградзкую пэдагагічную вучэльню (1957), аддзяленьне беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту імя Я. Купалы (1962). З 1962 выкладала беларускую мову і літаратуру ў школах Горадні. Сябра СП СССР (1964). З 1982 загадчыца Дома-музэю Максіма Багдановіча ў Горадні. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру (1989). Вядомая грамадзкая дзяячка, адна з арганізатарак і актыўных удзельніц суполкі Максіма Багдановіча, зь верасьня 1988 — сябра БНФ. Прымала ўдзел у мітынгах, якія праходзілі ў Горадні. Каардынавала дзейнасьць рэгіянальных суполак БНФ у Гарадзенскай вобласьці. Была адной з ініцыятарак выпуску самвыдавецкай газэты «Рэанімова». Уваходзіла ў групу падтрымкі кандыдата ў дэпутаты ВС БССР Міхася Ткачова (1990).
ТворчасьцьРэдагаваць
У друку выступае з 1958 году (газэта «Літаратура і мастацтва»). У вершах, арганічна зьвязаных з народна-паэтычнай традыцыяй, апявае Радзіму, жыцьцё працаўнікоў вёскі, прыгажосьць роднай зямлі.
Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзявочае сэрца» (1961), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты — гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасьцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палесьсі» (1990), «Божа, мой Божа» (1992), «Снапок» (1999), «На белых аблоках сноў» (2002), «Стакроткі ў вяночак Божай Маці» (2004), «Ойча наш…» (2008). Напісала паэмы і кнігі вершаў для дзяцей «Перапёлка» (1968), «Грыб-парасон» (1969), «Дзічка» (1971), «Рыжая палянка» (1971), «Дагані на кані» (1973), «Лузанцы» (1982), «Габрынька і Габрусь» (1985). Аўтар кнігі нарысаў, мэмуараў і эсэ «Хадзі на мой голас» (Вроцлаў, 2008), выдала кнігу прозы «Мост сьвятога Францішка» (2010).
КнігапісРэдагаваць
- Данута Бічэль-Загнетава. Доля. Вершы. — Менск: Мастацкая літаратура, 1972. — 70 с. — 5000 ас.
- Бічэль Данута. Вершы. // Полымя : часопіс. — 1983. — № 4 (648). — С. 93—95.
- Ferdinand Neureiter Weißrussische Anthologie. Ein Lesebuch zur weißrussischen Literatur. — München: Verlag Otto Sagner, 1983. — С. 220—224. — 230 с. — (Slavistiche Beiträge). — ISBN 3-87690-252-5(ням.)
- Данута Бічэль. Даўняе сонца. Лірыка / мастак П. М. Драчоў. — Менск: Мастацкая літаратура, 1987. — 398 с. — 4000 ас.
- Данута Бічэль-Загнетава. Вершы. // Маладосць : часопіс. — 1990. — № 11 (453). — С. 4—7.
- Данута Бічэль. Хадзі на мой голас / рэдактар Алесь Чобат. — Гародня, Wrocław: 2008. — 327 с. — (Гарадзецкая бібліятэка). — ISBN 978-83-89185-68-6
- Данута Бічэль. У краіне промняў ясных… Калыханка Ніне Мацяш. // Наша вера : штоквартальны рэлігійна-культурны часопіс. — 2009. — № 1 (47). — С. 58—60.
- Данута Бічэль. Мост святога Францішка. Успаміны. — Менск: Медысонт, 2010. — 288 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-6887-78-2
- Данута Бічэль. Іду сцяжынаю да Бога. Вершы. — Менск: Про Хрысто, 2012. — 171 с. — 300 ас. — ISBN 978-985-6825-79-1
- Бічэль Данута. «На высокім цярпенні згару»: Вершы. // Роднае слова : штомесячны навуковы й метадычны часопіс. — 2013. — № 2 (301). — С. 24, 25.
- Данута Бічэль. Выган. Азерца з майго сну. // Наша вера : часопіс. — 2019. — № (1) 87. — С. 41—45.
- Данута Бічэль. Вершы. // Наша вера : часопіс. — 2019. — № (2) 88. — С. 52—54.
- Данута Бічэль. Гускі вяртаюцца. Вершы. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2019. — 103 с. — 210 ас. — ISBN 978-985-7134-86-1
ЛітаратураРэдагаваць
- Бічэль, Данута. // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X. — С. 58.
- «Звініць ва мне Боская нота…»: бібліяграфічны паказальнік літаратуры да 75-годдзя Дануты Бічэль / укладальнік Д. У. Крачко. — Гродна: Гарадзенская гарадская цэнтральная бібліятэка, 2014. — 23 с.
- Марыя Новік. «Нябёсы зямлю не пакінуць…» Пра кнігу Дануты Бічэль «Гускі вяртаюцца». // Дзеяслоў : лiтаратурна-мастацкі часопіс. — ліпень-жнівень 2020. — № 4 (107). — С. 232—244.
- Ала Петрушкевіч. Старонкі Гарадзеншчыны літаратурнай / прадмова Алены Руцкой. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2015. — С. 276—293. — 368 с. — 60 ас. — ISBN 978-985-6743-62-28
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Дануты Бічэль. Творы. Беларуская палічка. Беларуская электронная бібліятэка.
- Дануты Бічэль. Творы ў зборы Камуніката. Беларуская Інтэрнэт-бібліятэка.
- Народная воля. (05 сьнежня 2017) Данута Бічэль: «Шчасце не ў багацці, а ў любові і свабодзе…» Народная воля
- Міхась Скобла. (21 кастрычніка 2022) Данута Бічэль: «Людзі сёння разгубленыя і не ведаюць, куды кінуцца і што рабіць» Народная воля
- Данута Бічэль-Загнетава. Дзявочае сэрца (зборнік вершаў). Выканаўца — Васіль Белацаркоўскі (аудіо)
- Данута Бічэль-Загнетава. Нёман ідзе (зборнік вершаў). Выканаўца — Васіль Белацаркоўскі (аудіо)