Паходня (Горадня)
«Паходня»[1] — самадзейная гістарычная суполка пры Гарадзенскім Доме культуры. Сядзіба месьцілася: места Горадня, Гарадзенскі Дом Культуры. «Паходня» была заснаваная 12 сакавіка 1986 году. У яе склад увайшла вялікая колькасьць людзей: работнікі ВНУ, работнікі гарадзенскага аддзяленьня НДІ біяхіміі Акадэміі Навук БССР, работнікі музэяў Горадні, студэнты, тэхнічная і творчая інтэлігенцыя, настаўнікі, і іншыя работнікі Горадні.
Паходня | |
Выява паходні | |
Даведка | |
---|---|
Дата ўтварэньня | 12 сакавіка 1986 (38 гадоў таму) |
Дата спыненьня існаваньня | 22 верасьня 2021 |
Від | расходнае прадпрыемства |
Праўны стан | юрыдычная асоба |
Сядзіба | СССР БССР, Гарадзенская вобласьць, Горадня |
Дзейнічае ў месцах | Гарадзенская вобласьць, м. Горадня |
Службовыя мовы | беларуская, расейская |
Старшыня | Мікола Таранда |
Управа | Рада |
Галоўная ўправа | Сход таварышаў |
Дзейнасьць
рэдагаваць«Паходня» была заснаваная 12 сакавіка 1986 году і прыпыніла сваю дзейнасьць[2], а спыніў сваю дзейнасьць 22 верасьня 2021 году[3].
Задачы
рэдагавацьСвае задачы «Паходня» апісала ў статуце і праграме. «Паходня» мела нагрудны знак, памятную мэдаль (уручалася гасьцям «Паходні»). Галоўная ўправа — Рада «Паходні», была выбарная. Па стане на 1988 год «Паходня» мела каля 200 членаў.
Асноўная дзейнасьць «Паходні» — вывучэньне й праваслаўненьне мінулага Горадні й Беларусі, яе культуры, баявых і працоўных дасягненьняў роднага краю, дзейнасьць славутых ураджэнцаў Беларусі (у тым ліку Горадні і Гарадзенскае вобласьці), распаўсюджаньне і праслаўленьне беларускае мовы і чытанкі.
Таварыства
рэдагаваць«Паходня» мела таварыскія зносіны з камсамолам, а таксама з гарадзенскім абласным аддзяленьнем Беларускага фонду культуры, аховы помнікаў гісторыі і культуры.
Спосабы
рэдагаваць«Паходня» праводзіла вальныя соймы, дзе гаварылі аб стане культуры і яе разьвіцьці. Праводзілі суботнікі па добраўпарадкаваньню места Горадня. Удзельнічала ў раскопках Старога замку ў Горадні. Праводзілі экскурсіі ў музэі Горадні і Гарадзенскае вобласьці, сустрэчы зь беларускімі пісьменьнікамі, паэтамі, мастакамі, артыстамі і інш.
Праводзілі дабрачынныя вечарыны і канцэрты для збору сродкаў на помнікі:
- К. Каліноўскага
- М. Багдановіча
- магіле маці (Максіма Багдановіча) Марыі Багдановіч
«Паходня» праводзіла навукова-практычныя канфэрэнцыі:
- 400-годзьдзе фарнае аптэкі ў Горадні
- 150-годзьдзе са дня нараджэньня К. Каліноўскага
- 100-годзьдзе са дня нараджэньня Я. Драздовіча
Водгукі
рэдагавацьПершы пісар Гарадзенскага гаркому КПБ заявіў на выступе ў гаркоме пра Паходню:
Час перамен — час дзеяньня. Разам з тым, трэба прама сказаць, што далёка не адназначныя працэсы ідуць, напрыклад, у клюбе «Паходня». З аднаго боку, ў адпаведнасьці са статутам — гэта дзеяньні за ахову помнікаў гісторыі й нацыянальнае культуры , а з другога боку — пачуцьці, якія ў асобных яе членаў часам бяруць верх над дарослымі мысьлямі.
— Першы пісар Гарадзенскага гаркому КПБ. «Гарадзенская праўда». 1988 год[4].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Гродно. Энциклопедический справочник /Белоруская Советская Энциклопедия; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989.—438 с., [12] л. ил.: ил., с. 311.
- ^ 30 гадоў гарадзенскай "Паходні"
- ^ Рашэньне Гарадзенскага аблвыканкому
- ^ Время перемен // Гродненская правда. — 29 лістапада 1988 . — 229 (11718)