Калюмны

герб Вялікага Княства Літоўскага
(Перанакіравана з «Герб «Калюмны»»)

Калю́мны — герб, адзін зь дзяржаўных сымбаляў Вялікага Княства Літоўскага: у чырвоным полі тры белыя слупы, злучаныя ўнізе.

Калюмны
лац. Kalumny
Герб Калюмны
Герб Калюмны
Апісаньне
Першыя згадкі XIV ст.
Выкарыстаньне Вялікае Княства Літоўскае

Паходжаньне

рэдагаваць
 
Вітаўт Вялікі, 1555 г.

Няма адназначнасьці пра паходжаньне Калюмнаў. На падставе візуальнага падабенства частка гісторыкаў выводзіць іх ад знакаў Рурыкавічаў, так званых «трызубцаў»[1]. Відаць, сьпярша Калюмны былі гербавым знакам Полацкага княства, разам з далучэньнем якога яны перайшлі да Вялікага Княства Літоўскага[2][3].

Паводле пазьнейшай легенды, герб Калюмны прывёз з сабою з Рыму мітычны Палямон. За ім гэтым гербам пачаў карыстацца літоўскі княскі род, які памянёная легенда назвала нашчадкамі мітычнага князя — Палямонавічамі.

Гісторыя

рэдагаваць

Пачатак выкарыстаньня Калюмнаў ў якасьці дзяржаўнага сымбалю зьвязваюць з пэрыядам княжаньня Гедзіміна, таму гэты герб атрымаў таксама назву Слупы Гедзіміна. Калюмны ўпершыню сустракаюцца на манэтах Вялікага Княства Літоўскага па 1386—1420 гадох.

У Грунвальдзкай бітве (1410 год) з 40 харугваў Вялікага Княства Літоўскага 10 былі з выявай Калюмнаў (паводле Яна Длугаша, такім знакам Вітаўт пазначаў коней). Дасьледнікі лічаць гэтыя харугвы надворнымі, якімі Вітаўт кіраваў як вялікі князь. Выкарыстаньне срэбных Калюмнаў на чырвоных сьцягах сьведчыць, што гэта былі вайсковыя і геральдычныя знакі[4].

Зьяўленьне гербу Калюмнаў на манэтах і яго выкарыстаньне поруч з Пагоняй зьвязваюць з тым, што такім чынам падкрэсьліваўся высокі статус Полацкага княства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Пры гэтым калі Пагоня ўвасабляла Літву, то Калюмны — Русь. Аднак у такім значэньні герб Калюмны перастаў выкарыстоўвацца з згасаньнем дынастыі Ягайлавічаў. Пазьней сустракаюцца толькі адзінкавыя матэрыяльныя помнікі, дзе Калюмны — шляхецкі герб[2].

XV стагодзьдзе

рэдагаваць

XVI стагодзьдзе

рэдагаваць

XVII стагодзьдзе

рэдагаваць

XVIII стагодзьдзе

рэдагаваць

XIX стагодзьдзе

рэдагаваць

XXI стагодзьдзе

рэдагаваць
  1. ^ Вяроўкін-Шэлюта У. «Калюмны» // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 38.
  2. ^ а б Вяроўкін-Шэлюта У. «Калюмны» // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 21.
  3. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 42.
  4. ^ Шаланда А. Таямнічы свет беларускіх гербаў. — Менск, 2014. С. 67.

Літаратура

рэдагаваць