Георгі Таразевіч

(Перанакіравана з «Георгій Таразевіч»)

Георгі Станіслававіч Таразевіч (17 ліпеня 1937, Слабада, цяпер Мядзельскі раён21 сакавіка 2003, Менск) — савецкі і беларускі палітычны дзяяч.

Георгі Станіслававіч Таразевіч
Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР
29 лістапада 1985 — 28 ліпеня 1989
Папярэднік: Іван Палякоў
Наступнік: Мікалай Дземянцей
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 17 ліпеня 1937
Слабада, Віленскае ваяводзтва, Польская Рэспубліка
Памёр: 21 сакавіка 2003
Менск, Беларусь
Партыя: КПСС
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Дружбы народаў ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія рэдагаваць

Георгі Таразевіч нарадзіўся 17 ліпеня 1937 году ў вёсцы Слабада Віленскага ваяводзтва Польшчы, цяпер Мядзельскага раёна Менскай вобласьці. У 1959 годзе ён скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці «інжынэр-геадэзіст», празь дзесяць гадоў абараніў кандыдацкую дысэртацыю (кандыдат тэхнічных навук).

Праца рэдагаваць

Партыйная кар’ера рэдагаваць

З 29 лістапада 1985 па 28 ліпеня 1989 Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР.

Уваходзіў у Вярхоўны Савет СССР, дзе ўзначальваў дзьве камісіі: па міжнацыянальных адносінах і плянава-бюджэтную. Пабываў у шматлікіх гарачых кропках: у Нагорным Карабаху, Тбілісі, Баку, Вільні.

Кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС пры М. С. Гарбачове. Давераная асоба М. С. Гарбачова. Выконваў пры Гарбачове функцыі свайго роду амбасадара па адмысловых даручэньнях у гарачых кропках.

У незалежнай Беларусі рэдагаваць

Пасьля атрыманьня Беларусьсю незалежнасьці вярнуўся на Радзіму. Быў першым намесьнікам Міністра замежных справаў, Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам у Польшчы (19941995). Нэгатыўна паставіўся да правядзеньня травеньскага 1995 году рэфэрэндуму. Адкрыта выказаўся ў абарону нацыянальнай сымболікі і беларускай мовы. У чэрвені 1995 распараджэньнем прэзыдэнта Беларусі вызвалены ад абавязкаў. Быў блізка зьвязаны з Сацыял-дэмакратычнай партыяй (Народная Грамада). У лютым 1998 году ўвайшоў у Нацыянальны выканаўчы камітэт, створаны беларускай апазыцыяй. Стаў старшынём камітэту па нацыянальных і рэлігійных адносінах Нацыянальнага выканаўчага камітэту.

З выступленьняў Георгія Таразевіча ў друку:

Я прывык казаць людзям праўду, тое, што думаю. За гэта меў у жыцьці нямала непрыемнасьцяў. І з апошняй маёй пасады амбасадара Беларусі ў Польшчы вызвалілі "ў сувязі з пераходам на іншую работу". Толькі вось якая гэтая работа, нават сам ня ведаю і па сёньняшні дзень... З аднаго боку, апынацца ў такой сытуацыі непажадана, а з другога — сумленьне перад людзьмі чыстае, што на мой погляд, больш важна... [1].

Памёр 21 сакавіка 2003 году ў Менску. Георгія Таразевіча пахавалі на Ўсходніх могілках у Менску.

  1. ^ Інтэрв'ю Г.С.Тараразевіча "...Затое сумленне чыстае" // «Рэгіянальная газета», 24 лістапада 1995 года, №31, стар. 2.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць