Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа і кляштар бэрнардынаў (Горадня)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа і кляштар бэрнардынаў
Краіна Беларусь
Места Горадня
Каардынаты 53°40′30.10″ пн. ш. 23°49′49.10″ у. д. / 53.6750278° пн. ш. 23.8303056° у. д. / 53.6750278; 23.8303056Каардынаты: 53°40′30.10″ пн. ш. 23°49′49.10″ у. д. / 53.6750278° пн. ш. 23.8303056° у. д. / 53.6750278; 23.8303056
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Дата заснаваньня 1595
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі
Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы

Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў у Горадні. Знаходзіцца ў цэнтры места, на высокім правым беразе ракі Нёмана[a]. Касьцёл дзее, кляштар існаваў да 1853 году. Твор архітэктуры раньняга барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс Гарадзенскага мужчынскага бэрнардынскага кляштару складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы драўляны кляштар бэрнардынаў у Горадні фундаваў у 1494 годзе вялікі князь Аляксандар. Мураваны кляштар збудавалі ў 1595—1618 гадох. 13 траўня 1618 году касьцёл кансэкраваў віленскі біскуп Яўстах Валовіч. У 1660-х гадох пры касьцёле існавала Лярэтанскае брацтва.

Касьцёл дабудоўваўся па пажарах у 1656 і 1753 гадох. У 1680 годзе праводзілася рэканструкцыя алтара Сьвятога Антонія, збудавалі капліцу Сьвятой Барбары. У 1736 годзе перабудоўваліся алтары сьвятых Міхала, Банавэнтуры, Ануфрыя, Пятра з Алькантары. У 1738 годзе праводзілася рэканструкцыя званіцы. У 1788 годзе архітэктар Ф. Міхалькевіч зрабіў выстанчанае завяршэньне званіцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Кляштар, 1850-я гг.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Горадня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) 14 красавіка 1853 году расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. Касьцёл працягваў дзеяць як парафіяльны, а ў кляштарных мурах разьмясьцілася расейскае войска.

Найноўшы час

рэдагаваць

За часамі Другой сусьветнай вайны ў чэрвені 1941 году комплекс згарэў, вельмі хутка яго аднавілі. Па вайне савецкія ўлады адабралі кляштарны корпус, у 1990 годзе яго вярнулі каталікам.

Архітэктура

рэдагаваць

Касьцёл — помнік архітэктуры раньняга барока. Гэта 3-нэфавая 6-слуповая базыліка зь вялікай паўцыркульнай апсыдай і дзьвюма закрысьціямі. У яе аснове — кампазыцыя рымскага езуіцкага касьцёла Іль-Джэзу. Цэнтральны нэф накрываецца 2-схільным, бакавыя — 1-схільнымі дахамі. У архітэктуры спалучаюцца стылявыя элемэнты готыкі, рэнэсансу і барока. Галоўны фасад дэкаруецца разьвітым антаблемэнтам, пілястрамі карынцкага ордэру, аркавымі нішамі і завяршаецца трыкутным франтонам. Сьцены бакавых фасадаў падзяляюцца пілястрамі і здвоенымі аркавымі вокнамі. З паўднёвага боку да галоўнага фасада далучаецца вежа-званіца, якая мае самастойны ўваход і зьвязваецца з касьцёлам і жылым корпусам. Два верхнія ярусы званіцы маюць складаную фігурную пабудову і маляўнічы сылюэт. У іх плястычным афармленьні выкарыстоўваюцца выгнутыя паверхні сьценаў, рэльефныя падзелы, кутнія калёнкі і валюты. Вежа завяршаецца фігурным купалам з шпілем.

Цэнтральны нэф аддзяляецца ад бакавых шасьцю апорнымі слупамі. Нэфы перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі. Аздабленьне інтэр’еру галоўным парадкам выканаў мастак Антоні Грушэцкі[1]. У 1788 годзе мастакі А. Грушэцкі і Ф. Міхалкевіч дапоўнілі аздобу інтэр’еру касьцёла манумэнтальным малярствам: пляфоны з фрэскавай размалёўкай, выявы 12 апосталаў (на паўднёвай сьцяне) і 12 дзеячоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (на паўночнай сьцяне) у аркатурных фрызах цэнтральнага нэфа. Руцэ А. Грушэцкага належаць фрэскавыя выявы Ўнебаўзяцьця Панны Марыі над аркаю празьбітэрыюму (алтарная частка), а таксама арнамэнты на скляпеньнях алтару, бальконе хору, аркадах між нэфамі касьцёла. Разам з сваім памочнікам Міхалкевічам, абнавілі герб фундатараў і фігуры бэрнардынскіх сьвятых у «сьляпых» аркадах. Праўда, большая частка работ Грушэцкага і Міхалкевіча трапіла пад «савецкую рэстаўрацыю», і сёньня яны выглядаюць ня так, як першапачаткова.

Кляштарны корпус далучаецца да паўднёвай сьцяны касьцёла. Гэта 2-павярховы аб’ём у пляне складанай канфігурацыі. Сьцены падзяляюцца прастакутнымі вокнамі, пілястрамі, контрфорсамі. Усходняе і паўднёвае крылы вылучаюцца буйнымі рызалітамі з трыкутнымі франтонамі. Завяршаюцца 2-схільным дахам. Корпус злучаецца галерэяй з касьцёлам[2].

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Парыскай Камуны, 1А
  1. ^ Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа і кляштар бэрнардынаў Гродна. Радзіма майго духуПраверана 6 лістапада 2017 г.
  2. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 104.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000018