Віталь Рушніцкі

беларускі футбаліст

Віта́ль Рушні́цкі (нарадзіўся 17 студзеня 1990 году) — беларускі футбаліст, нападнік пінскага «Стэнлесу».

Віталь Рушніцкі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 студзеня 1990(1990-01-17)[1] (34 гады)
Рост 180 см
Вага 79 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Стэнлес
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2010 Крылы Саветаў 0 (0)
2009 Белшына 8 (1)
2011 Рэчыца-2014 12 (0)
2011 Смаргонь 12 (5)
2012 Шуртан Гузар[d] 12 (0)
2012 Смаргонь 6 (1)
2013 Полацак 3 (0)
2014 Колас-Мэліяратар-Дружба 19 (11)
2015—2016 Хваля 26 (25)
2016—2017 Слуцак 17 (1)
2017 Хваля 10 (2)
2018 ЮАС 5 (0)
2018 Ліда 11 (0)
2019—2020 Стэнлес 47 (43)
2021 Хваля 27 (4)
2022 Стэнлес 18 (19)
2023 Новая Прыпяць 13 (12)
2023—4 Стэнлес 14 (5)
Зборныя
2008—2009 Беларусь (да 19)[d] 4 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

У маладосьці трапіў у структуру менскага «Дынама» і ўжо ў веку 15 гадоў пачаў гуляць за дубль. Пазьней прыцягваўся да асноўнага складу, але гэтак і не дэбютаваў у першай камандзе. У пачатку 2008 году далучыўся да расейскіх «Крылаў Саветаў», дзе таксама гуляў за моладзевы склад. Другую палову 2009 году правёў у бабруйскай «Белшыне», пасьля вяртаньня ў Самару перастаў зьяўляцца на полі і пакінуў клюб. У 2011 годзе далучыўся да клюбу беларускай Першай лігі «Ведрыч-97», а ў другой палове сэзону гуляў за «Смаргонь». У 2012 годзе стаў гульцом узбэцкага «Шуртану», які ачольваў беларускі трэнэр Ігар Крывушэнка, а пазьней вярнуўся ў «Смаргонь». Сэзон 2013 году распачаў у «Полацку», аднак неўзабаве ў клюбе пачаліся фінансавыя праблемы, і Віталь разам з большасьцю гульцоў клюбу пакінуў каманду.

У сэзоне 2014 году гуляў у Другой лізе за клюб «Колас-Дружба», з 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. На наступны год прыяднаўся да пінскай «Хвалі», у складзе якой адзначыўся ў сэзоне 2015 году 12 галоў. Пасьпяхова пачаў сэзон 2016 году, пасьля першай паловы чэмпіянату з 13 галамі ўзначальваў спіс бамбардзіраў Другой лігі. У ліпені 2016 году перайшоў у «Слуцак»[3]. 29 ліпеня дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць мазырскай «Славіі» (1:0). Пазьней страціў месца ў першай адзінаццатцы ды часьцей заставаўся на лаўцы запасных. У сэзоне 2017 году працягваў зьяўляцца на полі, выхадзячы на замену. 3 чэрвеня 2017 году забіў свой першы гол у Найвышэйшай лізе, праз хвіліну пасьля выхаду на замену ўлучыўшы мяч у браму «Іслачы», чым забясьпечыў слуцкаму клюбу перамогу зь лікам 2:1. У ліпені 2017 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Слуцак»[4].

Неўзабаве пасьля зыходу з «Слуцку» вярнуўся ў пінскую «Хвалю»[5], а ў студзені 2018 году ўзмоцніў склад жыткавіцкага ЮАС[6]. У чэрвені 2018 году пакінуў жыткавіцкі клюб[7]. У жніўні 2018 году склаў працоўную дамову з «Лідай»[8], па заканчэньні сэзону 2018 году пакінуў лідзкі клюб. У 2019—2020 гадах гуляў у Другой лізе у складзе пінскага «Стэнлесу», быў найлепшым бамбардзірам каманды.

У студзені 2021 году пачаў трэнавацца з «Хваляй» і ў лютым падпісаў зь ёй кантракт[9]. У сэзоне 2021 году чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У лютым 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Хвалю»[10]. Хутка зноў далучыўся да «Стэнлесу», у сакавіку быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці гульца каманды[11]. У сакавіку 2023 году было абвешчана, што Рушніцкі застанецца ў «Стэнлесу» на сэзон 2023 году, аднак у красавіку пакінуў клюб і далучыўся да «Новай Прыпяці» з Альшанаў. У жніўні 2023 году вярнуўся ў «Стэнлес»[12]. У красавіку 2024 году стала вядома, што нападнік застаецца ў пінскай камандзе на новы сэзон[13].

Міжнародная

рэдагаваць

Гуляў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыях чэмпіянату Эўропы.

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Хваля 2016 Другая ліга 9 13
Слуцак Найвышэйшая ліга 6 0
2017 Найвышэйшая ліга 11 1
Хваля Першая ліга 10 2
ЮАС 2018 Першая ліга 5 0
Ліда 11 0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць