Дэканат (каталіцтва)
(Перанакіравана з «Дэканат»)
Дэкана́т (па-лацінску: decanatus) — у Каталіцкай царкве і англіканстве адміністрацыйная акруга ў складзе дыяцэзіі, аб’ядноўвае некалькі побач разьмешчаных парафій. У Расейскай праваслаўнай царкве аналягам дэканату зьяўляецца дабрачыньне. У 1983 у Кодэксе кананічнага права Рымска-каталіцкай царквы было прапанавана выкарыстоўваць замест тэрміну «дэканат» тэрмін «акруговы вікарыят»; аднак на практыцы назоў «дэканат» працягвае выкарыстоўвацца і застаецца больш распаўсюджаным. Існаваньне дэканатаў у дыяцэзіі не зьяўляецца абавязковым. Узначальваюць дэканаты дэканы (акруговыя вікарыі).
Літаратура
рэдагаваць- Католическая энциклопедия. Издательство францисканцев. М, 2002
- MacMorran K. M. and Briden T. A Handbook for Churchwardens and Parochial Church Councillors, Continuum (2001)
- Coccopamerio F. Decanato e il Decano nei documenti ecclesiali //Rivista Diocesana Milanese. 1980