Кангрэгацыя Айцоў Марыянаў

Супольнасьць Марыя́наў Беззага́ннага Зача́цьця Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і (альбо Кангрэга́цыя Марыя́наў) — каталіцкая ордэнская супольнасьць, заснаваная ў 1673 годзе ксяндзом Станіславам ПапчыньскімПольшчы). Да XVIII стагодзьдзя ордэн разьвіваўся, місіі марыянаў былі заснаваныя ў некалькіх эўрапейскіх краінах, аднак у XIX стагодзьдзі пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай ордэн быў фактычна зьнішчаны. У 1834 годзе партугальскі ўрад зачыніў усе манастыры марыянаў у гэтай краіне. Пасьля паўстаньня 1863—1864 гадоў царскі ўрад зачыніў кляштары марыянаў, многія сьвятары былі рэпрэсаваныя, нешматлікія суполкі працягвалі існаваць у падпольле. Апошні кляштар у Мар’ямпале быў зачынены ў 1904 г.[1] У 1908 годзе застаўся толькі адзін сьвятар Вінцэнт Сікорскі.

Сымбаль кангрэгацыі.

Кангрэгацыя Айцоў Марыянаў была адноўленая ў 1909 годзе літоўскім сьвятаром (пазьней біскупам Вільні) — блаславёным Юрыем Матулевічам, прафэсарам Духоўнай Акадэміі ў Санкт-Пецярбургу, дзеля душпастырскай і апостальскай працы «для Хрыста і Царквы». Новая канстытуцыя Марыянаў была зацьверджаная Папам Піям Х 28 лістапада 1910 году.

У служэньні Хрысту і Каталіцкай Царкве (лацінскага і ўсходняга абрадаў) Кангрэгацыя Марыянаў аб’ядноўвае сьвятароў і братоў з розных краінаў, у служэньні пад заступніцтвам Найсьвяцейшай Панны Марыі ў кляштарах, парафіях, місіянэрскіх станцыях, каталіцкіх школах і інш.

Акрамя Польшчы і Летувы марыяне працуюць ў ЗША, Бразыліі, Аргентыне, Руандзе, Аўстраліі, Партугаліі, Вялікабрытаніі, Італіі, Нямеччыне, Славаччыне, Чэхіі, Казахстане, Латвіі, Украіне, Эстоніі.

Марыяне вядуць душпастырскую і эвангелізацыйную працу ў Друі, Барысаве, Менску, Воршы, Росіцы і Жодзіне.

Статыстыка

рэдагаваць
  • 1990 436 сяброў, 239 сьвятароў
  • 2000 548 сяброў, 356 сьвятароў
  • 2001 542 сяброў, 358 сьвятароў
  • 2002 539 сяброў, 356 сьвятароў
  • 2004 510 сяброў, 353 сьвятароў
  • 2006 517 сяброў, 350 сьвятароў
  • 2007 506 сяброў, 345 сьвятароў
  • 2008 492 сяброў, 348 сьвятароў

Вядомыя марыяне

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць