Вілі Орбан
Вільмаш Орбан (па-вугорску: Vilmos Orbán; нар. 3 лістапада 1992 году) — вугорскі футбаліст, абаронца нямецкага клюбу «РБ Ляйпцыг» і нацыянальнай зборнай Вугоршчыны. Орбан нарадзіўся і гадаваўся ў Нямеччыне ў сям’і вугорца і полькі. Менавіта праз бацьку футбаліст атрымаў магчымасьць выступаць за зборную Вугоршчыны.
Вілі Орбан | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 лістапада 1992[1][2] (32 гады) | |
Рост | 185 см | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца, абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | РБ Ляйпцыг | |
Нумар | 4 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2011—2015 2015— |
Кайзэрсьляўтэрн РБ Ляйпцыг |
70 (7) 242 (25) |
Зборныя | ||
2018— | Вугоршчына | 54 (6) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьОрбан далучыўся да акадэміі «Кайзэрсьляўтэрну» ў чатыры гады і дайшоў з клюбам да прафэсійнага статусу. У сэзоне 2011—2012 гадоў футбаліст знаходзіўся ў табары другой каманды «Кайзэрсьляўтэрну», аднак у хуткім часе прасунуўся ў асноўную каманду. Орбан дэбютаваў у складзе першай дружыны ў матчы супраць мюнхэнскай «Баварыі» 27 жніўня 2011 году[3]. Але ў наступным гулец атрымаў траўму, празь якую ён быў вымушаны прапусьціць цэлы месяц[4]. Не зважаючы на гэта, Орбан падпісаў свой першы прафэсійны кантракт з клюбам, паводле якога ён быў зьвязаны з клюбам да 2014 году[5]. Па вылеце клюбу ў Бундэсьлігу 2 гулец стаў часьцей прыцягвацца да матчаў клюбу. Свой першы гол Обран забіў у пераможным матчы (3:1) супраць «Яна Рэгенсбурга» 12 траўня 2013 году[6]. Орбан таксама браў удзел у матчах плэй-оф на вяртаньне ў Бундэсьлігу, але клюб трываў паразу ад «Гофэнгайму» паводле сукупнасьці абодвух матчаў зь лікам 5:2[7]. 26 ліпеня 2013 году вугорац склаў новую дамову з клюбам, падоўжыўшы знаходжаньне ў клюбе да 2016 году. Затым Орбан упершыню быў капітанам дружыны 12 жніўня 2013 году ў матчы супраць «Грэйтэр Фюрту», дзе Орбанава каманда трывала паразу зь лікам 2:1[8]. У сэзоне 2014—2015 гадоў Орбан працягваў займаць месца ў асноўным складзе клюбу, выконваючы абавязкі цэнтральнага абаронцы[9]. Па сыходзе Срджана Лакіча, Орбан быў абраны капітанам клюбу і стаў сапраўдным улюбёнцам заўзятараў клюбам.
Аднак, у траўні 2015 году Орбан далучыўся да лігавых супернікаў клюбу «РБ Ляйпцыг»[10]. Паводле зьвестак, пераход у свой табар каштаваў новаму клюбу 2,5 мільёны эўра. Орбан дэбютаваў у складзе «РБ Ляйпцыг» у стартавай гульні сэзону, якая скончылася перамогай прадстаўнікоў Ляйпцыгу 1:0 над «Франкфуртам»[11]. Вугорац хутка зарэкамендаваў сябе і атрымаў трывалае месца ў сьпісе стартавых адзінаццаці футбалістаў, гуляючы на пазыцыі цэнтральнага абаронцы[12]. Паводле вынікаў сэзону клюб дамогся падвышэньня да Бундэсьлігі. У новым сэзоне гулец замацаваў месца ў асноўным складзе і нават стаў віцэ-капітанам клюбу. Свой першы гол у Бундэсьлізе вугорац забіў 18 лістапада 2016 году галавой у матчы супраць «Баеру». «РБ Ляйпцыг» перамог левэркузэнскі клюб зь лікам 3:2, а гол Орбана стаў пераможным[13]. Орбан быў афіцыйна прызначаны капітанам клюбу Ральфам Газэнгютлем 11 жніўня 2017 году. А ў кастрычніку 2017 году гулец забіў свой першы гол у розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, улучыўшы мяч у браму «Порту». У сэзоне 2018—2019 гадоў Орбан працягваў выконваць функцыі капітану і быў важнай часткай каманды як у нацыянальным першынстве, гэтак і у розыгрышу Лігі Эўропы. Аднак, праз высокую канкурэнцыю на пазыцыі цэнтральнага абаронцы пакрысе стаў страчваць месца ў аснове, усё часьцей выходзячы на замену.
Міжнародная
рэдагавацьОрбан меў магчымасьць выступаць у трох нацыянальных зборных, як то Нямеччыны, Вугоршчыны і Польшчы[14]. Спачатку Орбан абраў Нямеччыну ў якасьці краіны, за якую ён жадае гуляць. Абаронца выклікаўся склад юнацкіх і моладзевых зборных Нямеччыны. Дзякуючы шыкоўным выступаў у клюбе, Орбан разглядаўся на ролю абаронцы зборнай Нямеччыны ў розыгрышу Кубка канфэдэрацыяў 2017 году, аднак у фінальны сьпіс гульцоў не патрапіў. У выніку 1 кастрычніка 2018 году гулец абраў зборную Вугоршчыны, дэбютаваўшы ў складзе вугорскай дружыны ў матчы супраць зборнай Грэцыі 12 кастрычніка таго ж году.
Дасягненьні
рэдагаваць«РБ Ляйпцыг»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2022, 2023
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2023
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Willi Orban // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Willi Orban // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ «Bayern schon auf Betriebstemperatur». Fussballdaten.
- ^ «Mit Tempo in den Raum». 1. FC Kaiserslautern.
- ^ «Profiverträge für drei FCK-Talente». 1. FC Kaiserslautern.
- ^ «Hoffer und Idrissou ebnen den Weg». Kicker.
- ^ «Firmino bringt Hoffenheim dem Ligaerhalt nahe». Kicker.
- ^ «Mudrinski macht's mit Köpfchen». Kicker.
- ^ «Schwerer Job für den „Kinder-Riegel“„“». Bild.
- ^ «Orban wechselt zu RB Leipzig». Sport1.
- ^ «Auftakt nach Maß — Leipzig feiert Sabitzer!». Kicker.
- ^ «Muss jetzt Ilsanker hinten aushelfen?». Bild.
- ^ «Orban köpft RB Leipzig zum Rekord». Kicker.
- ^ «Leipzig-Star Orban: Für welches Land will er auflaufen?». 90min.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball