Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў/Праект
Гэтая старонка зьяўляецца састарэлай, больш не падтрымліваецца і захаваная ў гістарычных мэтах. Калі вы хочаце ўзнавіць дыскусію наконт гэтай тэмы, зьвярніцеся на старонку размоваў або стварыце новую тэму на Форуме. |
Найменьне артыкулаў — абавязковыя правілы, згодна зь якімі трэба ствараць загалоўкі артыкулаў. Калі прытрымлівацца сыстэматычнага падыходу да назваў, гэта палягчае стварэньне спасылак паміж артыкуламі, памяньшае колькасьць рэдырэктаў (пустая старонка, якая зьмяшчае толькі спасылку на іншую старонку, дзе ўжо знаходзіцца сам артыкул).
Агульныя
рэдагаваць- Першая літара назвы - вялікая. Астатнія словы (калі ў назьве іх некалькі) - з малой (за выключэньнем уласных імён, натуральна) праз прагал, гл. напрыклад: Як ствараць артыкул.
- Назоўны склон, адзіночны лік. Акрамя выпадкаў, калі слова мае толькі множную форму, калі мае сэнс адрозьніць артыкул пра адзін аб'ект і пра сукупнасьць, групу аб'ектаў.
- Замежныя імёны, назвы пажадана падаваць у беларускім напісаньні (Уладзімер Жырыноўскі, а не Владимир Жириновский). Калі няма агульнапрынятага беларускага адпаведніка, можна пісаць арыгінальную форму, але на пачатку артыкулу (у дужках) пажадана даць прыклад вымаўленьня: Linux (лінакс).
- Калі назва адпавядае некалькім (розным) сэнсам, зьявам, аб'ектам - варта стварыць адну абагульняючую старонку з гэтай назвай, і пералічыць там спасылкі на больш дэталёвыя. Назвы такіх складаюцца з агульнай назвы плюс удакладненьне ў круглых дужках. Напрыклад, агульны артыкул: Сыстэма можа спасылацца на Сыстэма (палітычная), Сыстэма (роўнасьцяў), ігд.
- Назвы артыкулаў пра нейкі твор - без двухкосься і без удакладняльнага слова: Песьня пра зубра, а не паэма Песьня пра зубра і не "Песьня пра зубра".
- Ня трэба закладаць у назву гіерархію паняткаў, напрыклад: Беларуская зборная па хакею, а не Беларускі хакей: зборная.
- Ня трэба ўжываць у назве розных службовых сымбаляў, як: |, *, &, +, {, }, [, ].
Артыкулы пра даты
рэдагаваць- Дзень: 21 кастрычніка.
- Год: 2004. Год да нашай эры: 299 да н. э.
- Дзесяцігодзьдзі: 1990-я
- Стагодзьдзі арабскімі лічбамі: 20 стагодзьдзе
Артыкулы пра людзей
рэдагаваць- Артыкулы пра людзей называюцца Імя Прозьвішча, напр.: Зянон Пазьняк
- У выпадку існаваньня некалькіх асобаў з аналягічным імем, дадаецца Імя па бацьку: напр.: Уладзімер Уладзімеравіч Навумаў
- У выпадку адсутнасьці ў асобы імені па бацьку, у дужках дадаецца ўдакладняючая частка, напр.: Тоні Адамс (футбаліст)
- У выпадку існаваньня некалькіх асобаў з аналягічным імем, дадаецца Імя па бацьку: напр.: Уладзімер Уладзімеравіч Навумаў
- Папы, імпэратары, каралі: Ян Павал II, Пётар I, Карл XII - нумар рымскім лікам.
Калі існуе артыкул пра асобу ў адным фармаце, магчыма стварыць перанакіраваньне (па-ангельску: redirect) - старонку з назвай у іншым фармаце.
Абрэвіятуры
рэдагаваць- Асноўны артыкул зьмяшчаецца на старонцы з разгорнутай назвай, а на старонцы з адпаведнай абрэвіятурай робіцца перанакіраваньне на асноўную. Прыклад: БНР і Беларуская Народная Рэспубліка.
- Выключэньні маюць мейсца ў выпадках, калі абрэвіятурная форма мае больш ужывальны статус, напр.: ЮНЭСКО, НАТО.
Артыкулы пра спартыўныя каманды
рэдагаваць- Назовы каманд павінны прыводзіцца ў беларускай транскрыпцыі. З назову ў арыгінальным напісаньні рэкамендуецца зрабіць перанакіраваньне. Прыклад: АС Рома — назоў асноўнага артыкула, A.S. Roma — перанакіраваньне.
- Калі асноўны назоў каманды супадае з назовам іншага аб'екта, сьпераду назову ставіцца абрэвіятура, для футбольных клюбаў - гэта ФК, для хакейных - ХК і г.д., напр.: Арсэнал - ФК Арсэнал
- Калі ў адным відзе спорту існуе некалькі аднайменных каманд з розных гарадоў, пасьля назвы клюбу азначаецца геаграфічнае ўдакладненьне, напрыклад Дынама Менск і Дынама Масква
- Калі у розных відах спорту існуе некалькі аднайменных каманд, сьпераду назвы і геаграфічнага ўдакладненьня (калі патрэбна) ставіцца абрэвіятура, якая гаворыць аб прыналежнасьці каманды да таго або іншага віду спорту, напр.: ФК Дынама Менск, ХК Дынама Менск
Іншамоўныя назвы
рэдагавацьАрыгінальныя назвы варта перадаваць у нязьменным выглядзе ў такіх выпадках:
- тэхнічныя скарачэньні ды абрэвіятуры: DVD, NTSC, PAL, MP3
- лацінскія фразы і назвы: De jure, Persona non grata, Status quo
- міжнародныя кампаніі і прадукты: IBM, Google, Windows, Microsoft, BMW, Porsche, Nokia
- кампутарныя тэрміны, назвы ды абрэвіятуры: IP, Telnet, Wake-on-LAN, PHP, .ru, QuickTime, BASIC, Apache, Mac OS
- назвы музычных гуртоў, лэйблаў, музычных альбомаў (або адпаведныя абрэвіятуры): Pink Floyd, Slipknot, The Beatles, Deftones
Для артыкула з лацінскай назвай у выпадку наўнасьці пашыранага транскрыбаванага або перакладнага варыянту напісаньня варта стварыць шэраг адпаведных перанакіраваньняў, напр.: Сьліпкнот → Slipknot; Бітлз → The Beatles.
- Назвы газэт, часопісаў ды іншых СМІ, напр.: Советская Белоруссия, Maxim.
У артыкуле зь іншамоўнай назвай у першым радку - пасьля асноўнай назвы, у дужках - абавязкова павінны быць пададзеныя транскрыпцыя і пераклад беларускай мовай.