Турна Вялікая
(Перанакіравана з «Вялікая Турна»)
Ту́рна Вялі́кая[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 600 м на ўсход ад левага берагу ракі Градаўка, за 15 км на поўдзень ад Камянцу, за 20 км на поўнач ад Берасьця, за 27 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Берасьце — Баранавічы. Празь вёску праходзіць аўтадарога Берасьце — Каменюкі (Р83). Уваходзіць у Відамлянскі сельсавет.
Турна Вялікая | |
трансьліт. Turna Vialikaja | |
Першыя згадкі: | 19 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Відамлянскі |
Насельніцтва: | 575 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225053[1] |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°16′0″ пн. ш. 23°47′0″ у. д. / 52.26667° пн. ш. 23.78333° у. д.Каардынаты: 52°16′0″ пн. ш. 23°47′0″ у. д. / 52.26667° пн. ш. 23.78333° у. д. |
± Турна Вялікая | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагаваць- сярэдзіна XIX ст.: вёска Турна ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. Уваходзіла ў склад маёнтку Чарнаўчыцы, уласнасьць графоў Грабоўскіх.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі ў вёсцы 264 рэвіскія душы.
- пасьля 1861: вёска ў Турнаўскай воласьці тых жа павету і губэрні. Турнаўскай сельскай грамадзе належалі 570 дзесяцінаў зямлі.
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 61 двор, 471 жыхар, валасное ўпраўленьне, хлебазапасная крама.
- 1905: 517 жыхароў.
- 1921: у складзе Турнаўскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска Турна Вялікая, цэнтар Турнаўскага сельсавету Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 92 двары, 482 жыхары, пачатковая школа.
- 1942: нямецка-фашысцкія захопнікі расстралялі 12 жыхароў вёскі.
- 1954: у Відамлянскім сельсавеце.
- 1959: 352 жыхары, цэнтар калгаса «Перамога».
- 1970: 336 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 575 жыхароў
- 2005 год — 453 жыхары, 172 двары[3]
- 1999 год — 472 жыхары
Геаграфія
рэдагавацьУ тым жа сельсавеце за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Турна Вялікая месьціцца вёска Турна Малая.
Інфраструктура
рэдагавацьПрацуе дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, школа, крама, філіял ашчаднага банку. Помнік на брацкай магіле воінаў і партызанаў. Цэнтар ААТ «Агра-Турна».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 163
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 92
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 92.