Во́йнаўка (польск. Wojnówka, падляск.: Vújnuvka) — вёска ў Польшчы, каля ракі Орлі. Уваходзіць у склад гміны Дубічы Царкоўныя Гайнаўскага павету Падляскага ваяводзтва.

Войнаўка
лац. Vojnaŭka
польск. Wojnówka
Войнаўка
Першыя згадкі: 1639
Былая назва: Вайноўская Палічная
Мясцовая назва: Vujnuvka
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Дубічы Царкоўныя
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-204
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°39′0″ пн. ш. 23°31′0″ у. д. / 52.65° пн. ш. 23.51667° у. д. / 52.65; 23.51667Каардынаты: 52°39′0″ пн. ш. 23°31′0″ у. д. / 52.65° пн. ш. 23.51667° у. д. / 52.65; 23.51667
Войнаўка на мапе Польшчы
Войнаўка
Войнаўка
Войнаўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Назва рэдагаваць

Асноўны артыкул: Война

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Война азначае 'шчасны' і цалкам адпавядае старажытнаму германскаму імю Vuuna[2].

Імя Война гістарычна бытавала ў Польшчы: Woyna (1396, 1399, 1400, 1465 і 1471 гады)[3].

Гісторыя рэдагаваць

Вёска ўпершыню ўпамінаецца ў 1639 годзе, але ўжо з самога пачатку XVII ст. побач існаваў фальварак з дворам сям’і Войнаў. Хутка землі Войнаў прайшлі ў склад высокаўскіх добраў (з 1647 году ў валоданьні Сапегаў). У 1722 годзе ваявода падляскі Міхал Сапега прадаў Войнаўку Юраму Матушэвічу з Раснай. З 1754 году Войнаўкай валодае Марцін Матушэвіч, будучы кашталян берасьцейскі.

У XIX ст. двор Войнаўка пераходзіць да сям’і Валынцэвічаў.

Войнаўка належала да гміны Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 году, тут было 127 жыхароў (8 каталікоў і 119 праваслаўных; 11 чалавек запісалі палякамі, астатніх — беларусамі)[4].

Па прыходзе саветаў у 1939 годзе тутэйшы двор быў забраны ў Валынцэвічаў і разабраны пад пабудову адміністрацыйнага будынку ў Кляшчэлях[5].

Насельніцтва рэдагаваць

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Вярсток).

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць