Вярсток
Вярсток (па-польску: Werstok, па-падляску: Vyrstuk[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.
Вярсток | |
польск. Werstok | |
Першыя згадкі: | 1574 |
Былая назва: | Вярхсток |
Мясцовая назва: | Vyrstuk |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Дубічы Царкоўныя |
Насельніцтва: | 62 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-204 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°40′0″ пн. ш. 23°32′0″ у. д. / 52.66667° пн. ш. 23.53333° у. д.Каардынаты: 52°40′0″ пн. ш. 23°32′0″ у. д. / 52.66667° пн. ш. 23.53333° у. д. |
Вярсток | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узьдзьвіжаньня Крыжа Гасподняга на месцы). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.
Гісторыя
рэдагавацьВярхсток упершыню згадваецца ў 1574 годзе, а ўжо з 1625 году вядомыя факты спрэчак паміж мясцовымі мужыкамі з імёнамі Грыц, Вакула, Амальян, Карніла, Васька, Майсей ды Трафім з сваім арандатарам кашталянам падляскім Станіславам Нямірам. Першыя згадкі пра царкву ў Вярстоку паходзяць з 1766 году, раней вёска прыналежала да прыходу ў Дубічах Царкоўных. Царква згаданая ў 1766 годзе была праўдападобна вельмі старой, так як ужо ў 1769 годзе была тут асьвячоная новая царква фундаваная кашталянам падляскім Юзэфам Вільчынскім. Спачатку вярстоцкая царква прыналежала да дубіцкага прыходу, але ўжо ў 1798 годзе існавала тут самастойная парафія. Пасьля пераходу ў праваслаўе царква падлягала пераменам — толькі ў 1869 годзе ў сярэдзіне быў пабудаваны іканастас, а на пачатку 20 ст. дабудаваная вежа-званіца[3]. У міжваенны пэрыяд Вярсток прыналежаў да гміны Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 62 жыхары (усе праваслаўныя, 44 запісаліся беларусамі, 18 украінцамі)[4]. У міжваенны пэрыяд польскія ўлады не пагадзіліся на існаваньне самастойнай вярстоцкай парафіі і пасьля некалькіх гадоў дазволілі на прылучэньне тутэйшай царквы да парафіі ў Амелянцы. Парафія ў Вярстоку была адноўленая толькі ў 1940 годзе[3]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Вярсток быў далучаны да гміны Дубічы Царкоўныя.
Зноскі
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 3 траўня 2015 г.
- ^ Pudlaśki nazvy. Vyrstuk svoja.org Праверана 3 траўня 2015 г.
- ^ а б Werstok - wieś na skraju puszczy (пол.) Гміна Дубічы Царкоўныя Праверана 3 траўня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 8. Województwo poleskie, с. 11 (пол.) Праверана 3 траўня 2015 г.