Варшаўка

вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Варша́ўка[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавету.

Варшаўка
трансьліт. Varšaŭka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Рудзенскі
Насельніцтва: 48 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°35′17″ пн. ш. 27°50′20″ у. д. / 53.58806° пн. ш. 27.83889° у. д. / 53.58806; 27.83889Каардынаты: 53°35′17″ пн. ш. 27°50′20″ у. д. / 53.58806° пн. ш. 27.83889° у. д. / 53.58806; 27.83889
Варшаўка на мапе Беларусі ±
Варшаўка
Варшаўка
Варшаўка
Варшаўка
Варшаўка
Варшаўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Знаходзіцца за 25 км на паўночны захад ад раённага цэнтру, на аўтадарозе Смалявічы — Шацк, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Менск — Асіповічы.

Гісторыя

рэдагаваць

На пачатку ХХ ст. маёнтак у Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. Каля вёскі падчас Другой сусьветнай вайны было растраляна больш за 300 ваеннапалонных і мірных жыхароў.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • пачатак XX ст. — 1 двор, 6 жыхароў
  • 1917 год — 1 двор, 26 жыхароў
  • 2002 год — 18 двароў, 37 жыхароў
  • 2009 год — 48 чалавекі[2]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі