Шацак (Украіна)
мястэчка ў Валынскай вобласьці Ўкраіны
(Перанакіравана з «Шацк»)
Шацак (па-ўкраінску: Шацьк) — мястэчка ў Валынскай вобласьці Ўкраіны, сярод Шацкіх азёраў. Адміністрацыйны цэнтар Шацкага раёну. Насельніцтва на 2001 год — 5708 чал.
Шацак | |||||
укр. Шацьк | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1410 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Валынская | ||||
Раён: | Шацкі | ||||
Плошча: | 5,75 км² | ||||
Вышыня: | 170 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2001) | |||||
колькасьць: | 5708 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 992,7 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 3355 | ||||
Паштовы індэкс: | 44000 | ||||
КОАТУУ: | 0725755100 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°29′16″ пн. ш. 23°55′47″ у. д. / 51.48778° пн. ш. 23.92972° у. д.Каардынаты: 51°29′16″ пн. ш. 23°55′47″ у. д. / 51.48778° пн. ш. 23.92972° у. д. | ||||
Шацак | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Знаходзіцца за 156 км ад Луцку, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Любомаль на лініі Ягадын — Ковель. Мястэчка стаіць на аўтамагістралі Львоў — Берасьце.
Гісторыя
рэдагаваць- 1410: першыя згадкі ў зьвязку з тым, што кароль Ягайла накіраваў у Шацкія лясы паляўнічых.
- XV стагодзьдзе: у Любомльскай воласьці Холмскай зямлі.
- 1564: згодна зь люстрацыяй налічваў 35 двароў цяглавых сялянаў, 7 — агароднікаў, 3 — каморнікаў і 33 — рыбакоў.
- 1595: згадваецца як мястэчка.
- 1768—1849: уладаньне Браніцкіх.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.
- 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі.
- 1939: напрыканцы верасьня польскія ваенныя часткі пасьпяхова далі тут збройны супраціў часткам Чырвонай арміі, пазьней Шацак увайшоў у склад Ўкраінскай ССР.
- 25 чэрвеня 1941 — 21 ліпеня 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
- 1983: утвораны Шацкі нацыянальны парк.
- 1993: цэнтар раёну.
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1860 — 1557 чал.
- 1906 — 2886 чал.
- 2001 — 5708 чал.
Славутасьці
рэдагаваць- Царква Раства Багародзіцы (1838).
Літаратура
рэдагаваць- Szack // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 758
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьШацак (Украіна) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў