Валянцін Ермаловіч
Валянцін Іванавіч Ермаловіч (1925, в. Малыя Навасёлкі, Койданаўскі раён, цяпер Менская вобласьць, Беларусь — 2004, Магілёў, Беларусь) — актор. Заслужаны работнік культуры БССР (1988). Брат гісторыкаў Міколы і Лявона Ермаловічаў.
Валянцін Ермаловіч | |
Імя пры нараджэньні | Валянцін Іванавіч Ермаловіч |
---|---|
Род дзейнасьці | Актор |
Дата нараджэньня | 17 сакавіка 1925 |
Месца нараджэньня | вёска Малыя Навасёлкі, Койданаўскі раён, Менская акруга, Беларуская ССР, СССР |
Дата сьмерці | 22 сьнежня 2004 |
Месца сьмерці | Магілёў, Беларусь |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | актор |
Месца працы | |
Бацька | Іван Ермаловіч |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьДа вайны закончыў 9 клясаў Дзяржынскай СШ. У 1944 годзе мабілізаваны ў Чырвоную армію, з баямі прайшоў Заходнюю Беларусь, Польшчу, Усходнюю Прусію, Нямеччыну. Чатыры разы быў паранёны. У 1946 г. закончыў 10 клясаў Дзяржынскай СШ і паступіў вучыцца ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на акторскі факультэт. У 1950—1956 гг. актор Пінскага, потым Магілёўскага абласных драматычных тэатраў. З 1956 г. выкладчык асноў рэжысуры і майстэрства актора Магілёўскага культурна-асьветнага вучылішча. З 1978 г. рэжысэр Краснапольскага народнага тэатру Магілёўскай вобласьці. Працаваў рэжысэрам многіх тэатральных калектываў. Паставіў звыш 100 спэктакляў і выканаў каля 100 галоўных роляў. Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, 9 мэдалямі, Граматай Вярхоўнага Савету БССР (1978) і інш. Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986), ляўрэат Усесаюзных фэстываляў самадзейнай мастацкай творчасьці (1988; 1991) і інш. У 1992 г. заснаваў у Магілёве тэатар-студыю, што атрымаў званьне народнага і назоў «Валянцін»[1].
Памяць
рэдагаваць8 верасьня 2015 г. у Магілёве па Першамайскай вуліцы на доме № 46, дзе В. Ермаловіч жыў цягам 50 гадоў, устанавілі памятную дошку з надпісам: «У гэтым доме жыў заслужаны работнік культуры БССР, актор, рэжысэр Валянцін Ермаловіч». Ва ўрачыстасьці ўдзельнічалі намесьнік мэра гораду Андрэй Кунцэвіч, гісторык Ігар Пушкін (які быў вучнем В. Ермаловіча) і мастак Уладзімер Конанаў. На стварэньне памятнай дошкі ахвяравалі жыхары 6 гарадоў з 4 краінаў: Беласток (Падляскае ваяводзтва, Польшча), Бялынічы (Магілёўская вобласьць), Кіеў (Украіна), Магілёў, Масква (Расея) і Менск[1].
Літаратура
рэдагаваць- Ермаловіч Валянцін Іванавіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 622.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Галіна Гаўрыловіч. Памяць у бронзе і граніце // Магілёўскія ведамасьці : газэта. — 8 верасьня 2015.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |