Падатак на даход

(Перанакіравана з «Падаходны падатак»)

Пада́так на дахо́д (падахо́дны падатак) — просты падатак, якім абкладаецца сукупны даход грамадзяніна ў грашовым вымярэньні. Часта маецца пэўны неабкладаны падаткам памер даходу, у такім выпадку абкладаецца толькі перавышаючая мінімум сума.

     Фізычныя асобы не абкладаюцца падаходным падаткам

     Фізычныя асобы абкладаюцца падаходным падаткам

Падатак на даход належыць да прагрэсіўных падаткаў. Яго стаўка звычайна адрозьніваецца ў залежнасьці ад памеру даходу грамадзяніна: чым вышэй даход, тым вышэй стаўка.

Беларусь

рэдагаваць

Асаблівая частка Падатковага кодэксу Беларусі 2009 году ў 214-м артыкуле вызначала стаўку падаходнага падатку ў памеры 13 %. 27 студзеня 2023 году міністар па падатках і зборах Беларусі Сяргей Налівайка паведаміў, што за 2022 год падаходны падатак забясьпечыў 25,4 % (звыш 9,28 млрд) з 36,5 млрд рублёў даходу кансалідаванага бюджэту Беларусі[1].