Бэнэды́кт Гёвэдэс (па-нямецку: Benedikt Höwedes; нарадзіўся 29 лютага 1988 году, Гальтэрн-ам-Зээ, ФРН) — былы нямецкі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Вызнаваўся як адзін зь лепшых абаронцаў Нямеччыны[5].

Бэнэдыкт Гёвэдэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 лютага 1988(1988-02-29)[1][2][3] (36 гадоў)
Рост 187 см
Вага 82 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2018
2017—2018
2018—2020
Шальке-04
Ювэнтус (арэнда)
Лякаматыў Масква
240 (12)
3 (1)
35 (3)
Зборныя
2011—2017 Нямеччына 44 (2)

Кар’ера

рэдагаваць

У 2001 годзе Гёвэдэс трапіў у акадэмію «Шальке». У 2003 годзе, зьяўляючыся капітанам каманды «Шальке» да 19 гадоў, стаў чэмпіёнам краіны ў гэтым узросьце. У студзені 2007 году падпісаў прафэсійны кантракт з клюбам да 2010 году. 3 кастрычніка 2007 году дэбютаваў у складзе «Шальке» ў выязным матчы супраць «Русэнборгу» з Тронгэйму ў Лізе чэмпіёнаў. А праз тры дні матчам з «Карльсруэ» Бэнэдыкт дэбютаваў і ў Бундэсьлізе.

19 кастрычніка 2008 году ў восьмым туры чэмпіянату, у матчы супраць «Гамбургу» Бэнэдыкт забіў свой першы гол у Бундэсьлізе і наогул за «Шальке». У сьнежні 2008 году гулец падоўжыў кантракт з гельзэнкірхэнцамі да 2014 году. 9 сакавіка 2013 году Гёвэдэс падоўжыў кантракт з клюбам да 2017 году[6].

Міжнародная

рэдагаваць

29 траўня 2011 году ў матчы зборных Нямеччыны й Уругваю дэбютаваў за нямецкую зборную, адыграўшы на поле 24 хвіліны. Пасьля ўдзелу ў трох матчах кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2014 году Гёвэдэс быў абраны ў сьпіс 23 гульцоў на фінальны турнір[7]. У першым матчы групавога раўнду Бэнэдыкт выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць зборнай Партугаліі. Пазьней ён стаў перамоцам турнір разам са сваёй камандай. Гёвэдэс стаўся адным з трох нямецкіх гульцоў, якія адгулялі кожную хвіліну ўсіх сямі матчаз чэмпіянату разам з брамнікам Мануэлем Ноерам і капітанам абаронцам Філіпам Лямам.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Шальке-04»:

«Ювэнтус»:

«Лякаматыў»:

Нямеччына:

  1. ^ а б в Benedikt Höwedes // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в BENEDIKT HOWEDES // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Benedikt Höwedes // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1052565077 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ "Wie Höwedes den BVB besiegte". Der Westen.
  6. ^ Benedikt Höwedes verlängert seinen Vertrag bis zum 30 Juni 2017. Schalke04.de
  7. ^ Germany World Cup 2014 squad. The Telegraph.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць