Залатая ліхаманка (па-ангельску: gold rush) — неарганізаваная масавая здабыча золата на новых радовішчах, характарызуецца стыхійным наплывам старацеляў і драпежніцкімі мэтадамі здабычы.

Выява здабычы золата ў 1862 годзе. Поўдзень Новае Зэляндыі.

Новыя радовішчы золата з магчымасьцю здабычы золата шліхавым мэтадам прыцягваюць увагу вялікай колькасьці людзей, якія сцякаюцца ў рэгіён, ствараючы лагеры старацеляў. Такі наплыў стымулюе разьвіцьцё эканомікі рэгіёну, якому трэба рэагаваць на патрэбы ў прадуктах харчаваньня, таварах, жыльлі, абсталяваньні. Аднак, адносна лёгкая здабыча золата спыняецца празь некалькі гадоў і саступае месца мэханізаваным мэтадам, якія даступныя толькі кампаніям.

Залатыя ліхаманкі пачаліся ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя і працягваюцца ў розных кропках зямнога шара да гэтага часу. Асноўнымі лічацца каліфарнійская (1849), аўстралійская (1851), паўднёваафрыканская (1886), клёндайкская (1896) і аляскінская (1898) залатыя ліхаманкі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Залатая ліхаманкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў