Бучаціна
Буча́ціна[3] — вёска ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці. Цэнтар Бучацінскага сельсавету. За 31 км на поўдзень ад гораду Капыль, 151 км ад Менску, 24 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы[4]. На рацэ Волка[5]. Злучана зь вёскай Гулевічы аўтадарогай, па якой можна выехаць да шашы Узда — Капыль — Гулевічы.
Бучаціна | |
трансьліт. Bučacina | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Капыльскі |
Сельсавет: | Бучацінскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 425 чал. (2016)[1] |
колькасьць двароў: | 184 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1719 |
Паштовы індэкс: | 223934[2] |
СААТА: | 6228817006 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°54′48″ пн. ш. 27°5′0″ у. д. / 52.91333° пн. ш. 27.08333° у. д.Каардынаты: 52°54′48″ пн. ш. 27°5′0″ у. д. / 52.91333° пн. ш. 27.08333° у. д. |
± Бучаціна | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьНазва паходзіць ад уласнага асабовага імені Бучко — сын, нашчадак Буча, Буца ці Бута[6]. па-польску: buta — «пыха, фанабэрыя», па-старабеларуску: бучный — «пыхлівы, ганарысты»[7]. Ад гэтага імені-мянушкі ўтвораныя прозьвішчы Буч, Бучко, Бута, Буцін, Бутыч, Бутэнка. Фармант -іна абазначае індывідуальную прыналежнасьць. Некаторыя жыхары вёскі працягваюць выкарыстоўваць назву «Бучачына».
Гісторыя
рэдагавацьМаецца паданьне, што ў старажытнасьці жыхарамі вёскі было племя «буцічаў». У пісьмовых крыніцах узгадваецца ў 1587 годзе пад назвай «Бучачин»[6]. Належала Радзівілам у 17—19 стагодзьдзях, уваходзіла ў склад буйнога маёнтку Цімкавічы. Знаходзілася на тэрыторыі Наваградзкага павету ды Наваградзкага ваяводзтва. У 1622 годзе згадваецца цівун, сталяр, 2 стральцы. У 1670 годзе было 47 гаспадарак. Напрыканцы 17 стагодзьдзя частка сялянаў займалася бортніцтвам. Ад 1791 году сяло ўключана ў склад Случарэцкага павету. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ўвайшло ў склад Вызьнянскай воласьці Слуцкага павету Расейскай імпэрыі. Напачатку 19 стагодзьдзя налічвала каля 90 гаспадарак. У 1874 годзе пабудаваная драўляная Петрапаўлаўская царква. У 1886 адчыненая школа граматы, налічвалася 94 гаспадаркі[8]. Упамінаецца ў 1886 годзе пад назвай Бучацін. У 1907 адчынілася земская школа. У 1909 дзейнічала праваслаўная царква і народная вучэльня[9], 273 гаспадаркі. У лютым — сьнежні 1918 акупаванае нямецкім войскам. Падчас польска-савецкай вайны непадалёк ад вёскі (па рацэ Морач) праходзіла мяжа. Вёску спалілі. У 1921 годзе адчыненая школа 1-й ступені. Ад 20 жніўня 1924 году цэнтар сельсавету Чырвонаслабодзкага раёну Слуцкай акругі. Да вайны ў вёсцы налічвалася 1100 чалавек, 360 дамоў[10]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1941 акупаваная нямецкімі захопнікамі. 95 хат спалена, 25 чалавек забіта нямецкімі акупантамі[10]. У ліпені 1944 году вызваленая войскамі 1-га Беларускага фронту ў выніку Менскай апэрацыі. 20 верасьня 1944 году ўключанае ў склад Чырвонаслабодзкага раёну Бабруйскай вобласьці, 8 студзеня 1954 году перададзенае Менскай вобласьці[8]. Падчас савецкага рэжыму Петрапаўлаўская царква была прыстасаваная пад склад, потым пад клюб. Былі два ветраныя млыны. У 1997 годзе 269 гаспадарак, меліся рамонтна-мэханічныя майстэрні, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня, 2 крамы, лясьніцтва, бібліятэка, дом культуры, сярэдняя школа, аддзяленьне сувязі ды фэльчарска-акушэрскі пункт. Паводле стану на 2007 год у вёсцы працавалі сярэдняя школа, дзіцячы садок, бібліятэка, Дом культуры, лясьніцтва, крама, аддзяленьне сувязі, фэльчарска-акушэрскі пункт, філіял «Беларусбанку», царква[8][11]. У 2008 калгас імя Войкава[12] аб’яднаны з СПК (былы калгас імя Ціміразева). Цяпер засталася адна крама, пажарна-аварыйны выратавальны пункт, дзіцячы садок, бібліятэка, лясьніцтва, ды фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне банку[13]. У цэнтры вёскі, каля будынку праўленьня калгасу разьмешчаная братэрская магіла савецкіх воінаў, дзе пахаваныя 10 чырвонаармейцаў 54-й гвардзейскай стралковай дывізіі, якія загінулі ў 1944 г. пры вызваленьні раёну ад нямецкіх акупантаў[8]. У 1969 г. на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна[14].
Насельніцтва
рэдагавацьДынаміка колькасьці насельніцтва Бучаціна:
Год | 1800[5] | 1870[5] | 1886 | 1897 | 1909 | 1917 | 1970 | 1995 | 1997[4] | 1999 | 2010[5] | 2016[1] |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Колькасьць чал. | 786 | 908 | 884 | 1451 | 1600 | 1604 | 921 | 673 | 668 | 635 | 507 | 425 |
Колькасьць двароў | 140 | 114 | 94 | 232 | 273 | 281 | 297 | 275 | 269 | — | 214 | 184 |
Турыстычная інфармацыя
рэдагаваць- Помнік ахвярам Вялікай Айчыннай вайны
- Абэліск савецкаму вайскоўцу, які загінуў у 1944 г. пры вызваленьні раёну ад нямецкіх захопнікаў (1965 г., на могілках)[14]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Список сельских населенных пунктов Копыльского района на 01 января 2016 года (рас.)
- ^ Почтовый индекс РБ д.Бучатино п.Интернационал д.Лютовичи д.Бучатино п.Новоселки д.Ракини п.Новоселки д.Лютовичи ул.Советская д.51 тел. 31-3-39 код города 8-01719
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 193
- ^ а б Бучаціна. БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 366
- ^ а б в г Бучаціна // Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 145—146
- ^ а б Лемцюгова, В. П. Тапонімы распавядаюць: навуоква-папулярныя эцюды. — Мінск: Литература и Искусство. — С. 79.
- ^ Гістарычны слоўнік беларускай мовы / гал. рэд. А. І. Жураўскі. — Вып.2. — Мінск: Навука і тэхніка. С.260
- ^ а б в г Бучатино // Минская область: энциклопедия / Редкол.: Л. Ф. Крупец, Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — Т. 1. — С. 352. — ISBN 978-985-11-0390-0
- ^ Памяць: Капыльскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Беларуская навука, 2001. — 635, [3] с.: іл. ISBN 985-08-0113-1.
- ^ а б Бучатино // Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф.1440. Воп.3. Спр.762. Арк.151; НАРБ. Ф.1450. Воп.4. Спр.207. Арк.15.
- ^ Бучатино, церковь св. Петра и Павла /в приспособл. здании/ (фотогалерея)
- ^ Колхоз им. Войкова — Сельское хозяйство — Копыльский р-н — Бучатино — Минская обл. | Справочник предприятий и организаций, товаров и услуг Беларуси(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Отделение №609/74 ААТ «ААБ Беларусбанк»
- ^ а б Капыльскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлаў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 187.