Бучамля 1
вёска ў Войскім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Бу́чамля 1[2] (па-расейску: Бучемль 1) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, на левым беразе ракі Плесы, за 13 км на захад ад Камянцу, за 48 км на поўнач ад Берасьця, за 26 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток. Уваходзіць у Войскі сельсавет.
Бучамля 1 | |
трансьліт. Bučamlia 1 | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Войскі |
Насельніцтва: | 39 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225059[1] |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°22′5″ пн. ш. 23°39′30″ у. д. / 52.36806° пн. ш. 23.65833° у. д.Каардынаты: 52°22′5″ пн. ш. 23°39′30″ у. д. / 52.36806° пн. ш. 23.65833° у. д. |
± Бучамля 1 |
Гісторыя
рэдагаваць- сярэдзіна XIX стагодзьдзя: фальварак і вёска ў Ратайчыцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1833: паводле 8-й рэвізіі фальварак маёнтку Трасьцяніца, уладаньне графоў Патоцкіх (пазьней як спадчына па жаночай лініі перайшоў Мастоўскім, потым Муханавым), побач з фальваркам аднайменная вёска, 18 двароў, 119 рэвіскіх душ.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі вёска маёнтку Трасьцяніца ва ўладаньні баронаў Марэнгэймаў, 137 рэвіскіх душ.
- 1897: паводле перапісу вёска Бучамля-Сухаволя, 27 двароў, 192 жыхары. Побач зь вёскай карчма і сядзіба пры ёй.
- 1921: вёска Бучамля 1 у складзе Ратайчыцкай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1923: 13 гаспадарак, 71 жыхар.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска Бучамля-Сухавольле 1 у Ратайчыцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 26 двароў, 182 жыхары.
- 1959: вёска Бучамля 1, 164 жыхары.
- 1970: 308 жыхароў.
- 1986: у Войскім сельсавеце.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 39 жыхароў
- 2005 год — 68 жыхароў, 26 двароў[3]
- 1999 год — 81 жыхар
Інфраструктура
рэдагавацьУ складзе калектыўнага сялянскага аб’яднаньня «Колас».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Белпошта (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 164
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 21
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 21.