Блажэ Конэскі
Бла́жэ Ко́нэскі (па-македонску: Блаже Конески; 19 сьнежня 1921, вёска Нэбрэгава блізу Прылепу, Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў (цяпер у Македоніі) — 7 сьнежня 1993, Скоп’е, Рэспубліка Македонія) — стваральнік і адзін з кадыфікатараў сучаснай літаратурнай македонскай мовы, выбітны літаратурны, культурны і грамадзкі дзеяч, паэт, празаік, эсэіст, гісторык літаратуры, лінгвіст, перакладчык і прафэсар на філязофскім факультэце ўнівэрсытэту ў Скоп’і.
Блажэ Конэскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 19 сьнежня 1921[1][2][3] |
Памёр | 7 сьнежня 1993[2] (71 год) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, палітык, перакладнік, прафэсар унівэрсытэту, пісьменьнік |
Мова | сэрбская і македонская мова[5] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Біяграфія
рэдагавацьСярэднюю школу скончыў у Прылепе, у 1934—1939 гадох наведваў вышэйшую гімназію ў Крагуеўцы (Сэрбія). У часе навучаньня пачаў выдаваць першыя вершы.
У 1939 годзе паступіў на мэдыцынскі факультэт унівэрсытэту ў Бялградзе (пад імем «Благое Коневіч»), але праз год перавёўся на філязофскі факультэт. Пасьля капітуляцыі Каралеўства Югаславіі давучваўся ва ўнівэрсытэце ў Сафіі (пад імем Благой Конеў).
Уваходзіў у склад камісіі па стварэньні літаратурнай македонскай мовы. Зьяўляецца аўтарам правапісу македонскай мовы, рэдактарам «Слоўніка македонскай мовы». Заснавальнік аддзяленьня македаністыкі ва ўнівэрсытэце ў Скоп’і. З 1958 да 1960 году быў рэктарам унівэрсытэту. З 1967 году — сябра Македонскай акадэміі навук і мастацтваў, да 1975 году — яе прэзыдэнт.
Быў рэдактарам літаратурных часопісаў «Нов ден» («Новы дзень») і «Македонски јазик» («Македонская мова»).
Літаратурная дзейнасьць
рэдагавацьБлажэ Конэскі — ключавая постаць у разьвіцьці македонскай мовы. Быў сябрам акадэміяў навук у Загрэбе, Сараеве, Бялградзе, Чыкага, Лодзі, ганаровы доктар унівэрсытэтаў Чыкага, Кракава і Скоп’я. Ягоныя творы перакладзеныя на сэрбскую, славенскую, альбанскую, турэцкую, вугорскую, францускую, расейскую, італьянскую, грэцкую, польскую, румынскую, нямецкую і ангельскую мовы.
Бібліяграфія
рэдагаваць- Земјата и љубовта (паэзія, 1948)
- Македонски правопис со правописен речник (1950)
- Граматика на македонскиот литературен јазик (першы том, 1952)
- За македонскиот литературен јазик (1952)
- Песни (1953)
- Граматика на македонскиот литературен јазик (другі том, 1954)
- Везилка (паэзія, 1955)
- Лозје (кароткія апавяданьні, 1955)
- Речник на македонскиот јазик (1961)
- Песни (1963),
- Историја на македонскиот јазик (1965)
- Речник на македонскиот јазик (1965, 1966)
- Стерна (паэзія, 1966)
- Ракување (1969)
- Јазикот на македонската народна поезија (1971)
- Беседи и огледи (1972)
- Записи (паэзія, 1974)
- Стари и нови песни (1979)
- Места и мигови (паэзія, 1981)
- Чешмите (паэзія, 1984)
- Македонскиот 19. век, јазични и книжевно-историски прилози (1986)
- Ликови и теми (эсэ, 1987)
- Послание (паэзія, 1987)
- Тиквешки зборник (1987)
- Средба во рајот (паэзія, 1988)
- Црква (паэзія, 1988)
- Дневник по многу години (проза, 1988)
- Златоврв (паэзія, 1989)
- Поезија (Константин Миладинов), читање на Блаже Конески (1989)
- Сеизмограф (паэзія, 1989)
- Македонски места и теми (эсэ, 1991),
- Небесна река (1991),
- Светот на легендатата и песната (1993),
- Црн овен (паэзія, 1993)
Беларускія пераклады
рэдагавацьПаасобныя вершы на беларускую мову пераклалі Алесь Каско[6], Лявон Баршчэўскі[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Конески Блаже // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б Blaže Koneski // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Brozović D., Ladan T. Blaže Koneski // Hrvatska enciklopedija (харв.) — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #119347873 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Koneski, Blaže // CONOR.SI
- ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
- ^ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).