Белы Бераг (Гомельская вобласьць)

былая вёска ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Белы Бераг (Нараўлянскі раён)»)

Бе́лы Бе́раг[2] — былая вёска ў Беларусі, каля ракі Славечны. Уваходзіў у склад Вербавіцкага сельсавету Нараўлянскага раёну Гомельскай вобласьці.

Белы Бераг
лац. Bieły Bierah
Першыя згадкі: 1532 год
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Нараўлянскі
Сельсавет: Вербавіцкі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2355
СААТА: 3238804021
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°40′44″ пн. ш. 29°30′18″ у. д. / 51.67889° пн. ш. 29.505° у. д. / 51.67889; 29.505Каардынаты: 51°40′44″ пн. ш. 29°30′18″ у. д. / 51.67889° пн. ш. 29.505° у. д. / 51.67889; 29.505
Белы Бераг на мапе Беларусі ±
Белы Бераг
Белы Бераг
Белы Бераг
Белы Бераг
Белы Бераг
Белы Бераг

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Ці не найраней сяло Белы Бераг ўпамінаецца ў лісьце караля Жыгімонта Старога князю Дзьмітрыю Раманавічу Відыніцкаму (Любецкаму), датаваным 3-м сакавіка 1532 году[a][4]:

Жикгимонт Божю милостю корол

Воеводе киевъскому, державцы свислоцкому пану Андрею Якубовичу Немировича. Жаловалъ нам дворянинъ нашъ княз Дмитреи Романовичъ Виденецкии о томъ, што жъ которые именя мелъ державца речицкии тесть его, небожчикъ панъ Семенъ Полозовичъ наимя Ухобное, Углядковичи, Белыи Берегъ, Виточов, Мартиновичи, Хвоиники, Остроглядовичи, Новоселки а двор с пустовщинами у замку Киеве и на месте, и во Вручомъ. И тые деи онъ вси именя свои держалъ за даниною и листы отца нашого Казимера, короля, и брата нашого Александра, королеи ихъ милости и нашими…

П(и)сан y Кракове под лет(а) Бож(е)(г)(о) нарож(е)(н)(я) 1000 пят|сот 32 м(е)с(я)ца марта 3 ден, инъдикт 5 Михаило писаръ

У апісаньні Чарнобыльскага замку 1552 года сярод патужнікаў з паселішчаў нядзелі[b] Оўруцкай воласьці названыя і Белабярэжцы на Прыпяці (у іншым выпадку Белы Бераг) паноў Сурынаў[5]. У адпаведнай жа люстрацыі Оўруцкага замку 1552 года[c] засьведчана, што сяло Белыя Берагі належала панам Станіславу і Няміру Сурынавічам; з 3 службаў[d] людзей да замку ішло 6 кадзей мядовай даніны[6].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Вербкавічы, Канатоп, Грыдні, Белы Бераг і Рудня на схематычнам пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Белы Бераг апынуўся ў межах Расейскай імпэрыі, ад 3 траўня 1795 году ў адноўленым Мазырскім павеце Менскага намесьніцтва, з 12 сьнежня 1796 губэрні, з 29 жніўня 1797 году далучаны да Рэчыцкага павету той самай Менскай губэрні.

У парэформавы пэрыяд вёска Белы Бераг адміністрацыйна належала да Нараўлянскай воласьці.

Паводле перапісу 1897 году, у вёсцы Белы Бераг налічвўся 31 двор з 170 жыхарамі[3]. На 1909 год колькасьць двароў павялічылася да 49, жыхароў — да 335[7]. У кліравой ведамасьці Вербавіцкай Параскевіцкай царквы за 1913 год паведамляецца, што ў Белым Беразе было 36 двароў, а ў іх — 144 душы мужчынскага і 148 жаночага полу верных, у Рудні Белабярэскай — 52 і 1/2 двара з 210 і 226 душамі верных[8].

У лютым 1918 году Белы Бераг занялі войскі Нямецкай імпэрыі. 20 лістапада 1917 году адбылося абвяшчэньне Ўкраінскай Народнай Рэспублікі з прэтэнзіяй у тым ліку на Белы Бераг, якія знаходзіліся пад кантролем Нямецкай імпэрыі. 9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Ўкраінскай Народнай Рэспубліцы.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Белы Бераг абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Тэрыторыя Палесься ад Берасьця да Гомля стала прадметам перамоваў БНР і УНР[9]. Тым часам Белы Бераг у складзе Нараўлянскай воласьці Рэчыцкага павету ўлучылі ў часова створаную 15 чэрвеня Палескую губэрню з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзеяла «варта Ўкраінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[10].

29 сьнежня 2011 году вёска ліквідаваная рашэньнем Нараўлянскага раённага Савету дэпутатаў[11].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 3 чалавекі
  • 2010 год — 3 чалавекі
  1. ^ Не з XVII ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[3]
  2. ^ Нядзелі альбо чэргі (у складзе кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзяляліся Чарнобыльская і Оўруцкая воласьці (званыя калі-нікалі паветамі), як даводзілася несьці замкавую службу, выконваць работы на карысьць замку. Па нядзелях разьмяркоўваліся і плацёжныя павіннасьці.
  3. ^ У. Б. Антановіч, укладальнік гэтага тому дакумэнтаў, датаваў яе 1545 годам. Але апісаньні іншых «украинных замков» — Мазырскага, Чарнобыльскага, Асьцёрскага, Віньніцкага, Чаркаскага — пазначаныя 1552 г. І для Оўруцкага гэты год цалкам прыймальны, бо Іосіф Халецкі тады заставаўся дзяржаўцам, а люстрацыя праведзена пры ім.
  4. ^ 1 службу складалі 2 двары і болей.
  1. ^ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2009/homielskaja.htm
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 242.
  3. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 132 – 133
  4. ^ Андрій Блануца. Земельні надання Сигізмунда І Старого на Українські землі Великого Князівства Литовського // Україна в Центрально-Східній Европі. 2008. № 8. Дадатак. С. 69 – 70 (арыгінал: Російський державний архів давніх актів. Ф. 389 (Литовська метрика). Оп. 1. Од. зб. 17. Арк. 251 зв. – 252)
  5. ^ Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. І. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 588
  6. ^ Архив ЮЗР. Ч. 4. Т. І. Акты о происхождении шляхетских родов в Юго-Западной России. — Киев, 1867. С. 35, 45
  7. ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 7
  8. ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41158. А. 92
  9. ^ Лебедзева В. Дыпламатычная місія БНР у перамовах з Украінай (1918 г.) // Беларускі Гістарычны Зборнік — Białoruskie Zeszyty Historyczne. Nr. 15.
  10. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою: український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
  11. ^ «Об упразднении деревни Белый Берег Вербовичского сельсовета Наровлянского района». Решение Наровлянского районного Совета депутатов от 29 декабря 2011 г. № 73 (рас.)

Літаратура

рэдагаваць