Баявая Ўскалось (часопіс)
«Баява́я Ўскало́сь» — беларускі літаратурны ілюстраваны часопіс, які выдаваў на эміграцыі Сяргей Хмара[1] як Ворган Літаратурнай Сустані «Баявая Ўскалось». Часопіс выказваўся за адзінства беларускае культуры, незалежна ад месца пражываньня ейных творцаў, друкаваў творы беларускіх пісьменьнікаў, што жылі на эміграцыі, у БССР і на Беласточчыне, заходнебеларускую рэвалюцыйную паэзію, хроніку, кнігапіс і інш. Абапіраўся на ідэйную традыцыю Беларускай сялянска-работніцкай грамады.
Баявая Ўскалось | |
Вокладка восьмага нумару | |
Тэматыка | беларуская літаратура |
---|---|
Краіна | Заходняя Нямеччына Канада |
Адрас | Таронта |
Заснавальнік | Сяргей Хмара |
Выдавец | Сяргей Хмара |
Галоўны рэдактар | Міхась Панькоў Сяргей Хмара |
Дата заснаваньня | ліпень 1949 году |
Дата закрыцьця | 1981 год |
Мова | беларуская |
Часопіс выдаваўся ў ліпені 1949 — лютым 1950 у Заходняй Нямеччыне, у 1954—81 у Канадзе (Таронта) на беларускай мове.
У часопісе Сяргей Хмара часта друкаваў польскіх беларусаў: Віктара Шведа, Уладзімера Гайдука, Сакрата Яновіча, Петруся Макаля, Алеся Барскага й іншых аўтараў[2]. Зь пісьменьнікаў-эмігрантаў у часопісе сустракаліся: Анатоль Самотны[3], Міхась Кавыль[4], Язэп Таўпека[5], Васіль Вір[6] і іншыя.
Нумары
рэдагавацьУсяго было выдадзена 18 нумароў, ніжэй паказаныя гады выпуску некаторых нумароў:
Рэдактары
рэдагаваць- Міхась Панькоў (1949—50)
- Сяргей Хмара (1954—81)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Барыс Баль. 25 гадоў таму не стала Сяргея Хмары (бел.) // Беларускае Радыё Рацыя.
- ^ Сяргей Чыгрын. Беларуская Беласточчына. — Менск: Беларускі Кнігазбор, 2008.
- ^ а б в г Сяргей Чыгрын. Беларуская Беласточчына. — Менск: Беларускі Кнігазбор, 2008.
- ^ а б в г д е Барыс Баль. Міхась Кавыль на старонках “Баявой Ускалосі” (бел.) // Беларускае Радыё Рацыя.
- ^ slounik.org: Таўпека Язэп
- ^ slounik.org: Вір Васіль
- ^ Bai͡avai͡a ŭskalosʹ - Bai͡avai͡a ŭskalosʹ - Google Books
- ^ Bai︠a︡vai︠a︡ ŭskalosʹ - Bai︠a︡vai︠a︡ ŭskalosʹ - Google Books
- ^ 1 Alba Ruthenia - Saqa Sire: ЎЎЎ 2. Арэсція Воран-Крук. Пясьняр Аймяконьня Мікалай Варанецкі. Ч. 2. Койданава. "Кальвіна". 2019. (adzharaj-kut.blogspot.com)
- ^ Bai︠a︡vai︠a︡ ŭskalosʹ - Bai︠a︡vai︠a︡ ŭskalosʹ - Google Books
- ^ Bai͡avai͡a ŭskalosʹ - Bai͡avai͡a ŭskalosʹ - Google Books
Літаратура
рэдагаваць- Туронак Ю. «Баявая ўскалось» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |