Баські
Баські́[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Сьвіслачы. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці.
Баські лац. Baśki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Турынскі |
Насельніцтва: | 45 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°36′56″ пн. ш. 28°8′27″ у. д. / 53.61556° пн. ш. 28.14083° у. д.Каардынаты: 53°36′56″ пн. ш. 28°8′27″ у. д. / 53.61556° пн. ш. 28.14083° у. д. |
± Баські |
Гісторыя
рэдагавацьНа пачатку ХХ ст. Баські знаходзіліся ў складзе Кліноцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні, тут было 33 двароў.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году Баські займалі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Баські абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 году вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
На 2002 год у Баськах было 28 двароў. Да 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавету[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- каля 1901 году — 247 чал.
- 2002 год — 40 чал.
- 2009 год — 45 чал.[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі