Барок (Добрускі раён)

пасёлак у Добрускім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Барок (з 1934 году — Надзе́жда[a]) — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Вуці. Уваходзіць у склад Івакаўскага сельсавету Добрускага раёну Гомельскай вобласьці. Знаходзіцца за 28 км на поўдзень ад Добрушу, за 40 км ад Гомля; за 2 км ад чыгуначнай станцыі Івакі (лінія Гомель — Унеча), каля аўтамабільнай дарогі Церахоўка — Гомель.

Барок
лац. Barok
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Добрускі
Сельсавет: Івакаўскі
Насельніцтва:
  • 7 чал. (2019)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2333
Паштовы індэкс: 247072
СААТА: 3212824021
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°15′37″ пн. ш. 31°18′32″ у. д. / 52.26028° пн. ш. 31.30889° у. д. / 52.26028; 31.30889Каардынаты: 52°15′37″ пн. ш. 31°18′32″ у. д. / 52.26028° пн. ш. 31.30889° у. д. / 52.26028; 31.30889
Барок на мапе Беларусі ±
Барок
Барок
Барок
Барок
Барок
Барок

Гісторыя

рэдагаваць

Барок заснавалі перасяленцы з суседніх вёсак у другой палове XIX стагодзьдзі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Барок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе Барок вярнулі БССР, у гэты час пасёлак налічаў 27 двароў і ўваходзіў у склад Старасельскага сельсавету Насовіцкага раёну Гомельскай акругі. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас.

За часамі нямецка-савецкай вайны ў верасьні 1942 году нямецкія войскі спалілі ўвесь пасёлак і забілі 3 мірныя жыхары.

У 1959 годзе Барок знаходзіўся ў складзе калгасу «Івакі» з цэнтрам у вёсцы Іваках. Да 8 снежня 1966 году пасёлак уваходзіў у склад Насовіцкага сельсавету[1]. На 2004 год у Барку было 10 гаспадарак.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1926 год — 119 чалавек; 1959 год — 93 чалавекі
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 13 чалавек[2]

Забудова

рэдагаваць

Плян Барку складаецца з простай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова ўздоўж ракі драўляныя хатамі сядзібнага тыпу.

  1. ^ Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапаніміі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі Беларусі (расейскага этнацыду беларусаў)
  1. ^ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004. С. 360.

Літаратура

рэдагаваць