Вуць

рака ў Беларусі

Вуць — рака ў Беларусі, левы прыток Сажу (басэйн Дняпра). Цячэ ў Добрускім і Гомельскім раёнах. Даўжыня 75 км. Плошча вадазбору 433 км². Выдатак вады ў вусьці 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 .

Рака
Вуць
лац. Vuć
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Лук’янаўкі
Вусьце Сож
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 75 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,5 м³/с
Плошча басэйну 433 км²
Нахіл воднай паверхні 0,6 ‰

На рацэ стаяць мястэчка Церахоўка і гістарычнае мястэчка Насовічы.

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца за 1,7 км на паўночны захад ад вёскі Лук’янаўкі Добрускага раёну, вусьце каля вёскі Цярэшкавічаў Гомельскага раёну. Цячэ Гомельскім Палесьсем.

Даліна трапэцападобная, шырынёй 300—600 м, у вытоку 150 м. Абалона двухбаковая, месцамі перарывістая, шырынёй 200—300 м; у разводзьдзе затапляецца на глыбіню 0,4—0,8 м тэрмінам да 2 тыдняў. Ад вытоку рэчышча каналізаванае на 2 км, у сярэдняй плыні на 17,2 км. Шырыня ракі ў межань 10—18 м. Берагі да вёскі Вуці нізкія, забалочаныя, ніжэй пераважна стромкія і абрывістыя. Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,4 м. Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у пачатку 2-й дэкады сакавіка[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 107.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 107.