Баранкі
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Баранкі́[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 200 м ад левага берага ракі Лясная, за 2 км на захад ад аўтадарогі Берасьце — Каменюкі (Р83), за 6 км на паўднёвы захад ад Камянцу, за 31 км на поўнач ад Берасьця, за 30 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Берасьце — Баранавічы. Уваходзіць у Відамлянскі сельсавет.
Баранкі | |
трансьліт. Baranki | |
Першыя згадкі: | 16 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Відамлянскі |
Насельніцтва: | 16 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225051[1] |
СААТА: | 1240808006 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°21′21″ пн. ш. 23°45′4″ у. д. / 52.35583° пн. ш. 23.75111° у. д.Каардынаты: 52°21′21″ пн. ш. 23°45′4″ у. д. / 52.35583° пн. ш. 23.75111° у. д. |
± Баранкі |
На поўдзень ад вёскі, на левым беразе ракі Лясная захавалася гарадзішча (раскопкі не праводзіліся), што сьведчыць аб засяленьні тутэйшых месцаў у глыбокай старажытнасьці.
Гісторыя
рэдагаваць- 1567: маёнтак у Берасьцейскім павеце ВКЛ, уласнасьць Туравай, якая выстаўляла коней у літоўскае войска.
- сярэдзіна XIX ст.: 2 аднайменныя вёскі ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі вёска Вялікія Баранкі (204 рэвіскія душы) і вёска Малыя Баранкі (53 рэвіскія душы), у складзе маёнтку Баранкі, уласнасьць Каржанеўскага, затым Пашынскай.
- 2-я палова XIX ст.: у Камянец-Літоўскай воласьці таго ж павету і губэрні.
- 1897: паводле перапісу вёска Баранкі, 49 двароў, 393 жыхары, хлебазапасная крама; маёнтак Баранкі, 1 двор, 5 жыхароў.
- 1905: у вёсцы 456 жыхароў, у маёнтку 15 жыхароў.
- 1921: вёска ў складзе Камянец-Літоўскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1923: у вёсцы 30 двароў, 149 жыхароў, у аднайменным фальварку 1 двор, 3 жыхары.
- 1939: ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Відамлянскім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 49 двароў, 286 жыхароў.
- канец 1940-х: арганізаваны калгас імя Суворава.
- 1948: у пачатковай школе 29 вучняў.
- 1950: вёска ў калгасе імя Чкалава.
- 1960: 165 жыхароў.
- 1970: 110 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2022 год — жыхары
- 2010 год — 16 жыхароў
- 2005 год — 19 жыхароў, 16 двароў[3]
- 1999 год — 24 жыхары
Інфраструктура
рэдагавацьУ складзе ААТ «Відамлянскае».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 162
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 17
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 17—18.