Хараброўка

рака ў Беларусі

Харабро́ўка — невялікая рака ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці. Бярэ выток у возеры Абстэрна, дрэнуе возера Набіста, пасьля якога ўпадае ў возера Шчоўна, адкуль выцякае ўжо як рака Вята.

Рака
Хараброўка
Рака Хараброўка на вытоку з возера Абстэрна. На другім пляне — возера Набіста
Рака Хараброўка на вытоку з возера Абстэрна. На другім пляне — возера Набіста
Агульныя зьвесткі
Выток возера Набіста
Вусьце возера Шчоўна
Краіны басэйну Беларусь

У 1960-х гадох на рацэ была пабудаваная плаціна, пасьля чаго ўзровень вады ў азёрах абстэрнаўскай групы падвысіўся на 80—100 см. Падвышэньне ўзроўню вады паспрыяла «амаладжэньню» азёр і паляпшэньню фізыка-хімічнай якасьці вады.