Возера
Важа
Краіна Беларусь
Плошча 2,94 км²
Плошча вадазбору 24,4 км²
Максымальная глыбіня 5,1 м
Найбольшая даўжыня 2,62 км
Найбольшая шырыня 1,11 км
Вышыня над узроўнем мора 137 м[1]
Аб’ём вады 6,67 млн м³
Каардынаты 55°35′26″ пн. ш. 27°24′28″ у. д. / 55.59056° пн. ш. 27.40778° у. д. / 55.59056; 27.40778Каардынаты: 55°35′26″ пн. ш. 27°24′28″ у. д. / 55.59056° пн. ш. 27.40778° у. д. / 55.59056; 27.40778
Важа на мапе Беларусі ±
Важа
Важа
Важа
Важа
Важа
Важа

Ва́жа — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы захад ад Мёраў, за 3 км ад вёскі Перабродзьдзе. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Вяты. Плошча Важы складае 2,94 км². Найбольшая глыбіня возера — 5,1 м. Даўжыня возера — 2,62 км, найбольшая шырыня — 1,11 км. Аб’ём вады ў возеры складае 6,67 млн м³, плошча вадазбору возера — 24,4 км².

Схілы катлавіны возера на поўдні і на паўднёвым захадзе маюць вышыню 8—10 м, месцамі вышыня схілаў складае да 17 м. Схілы пакрытыя лесам, на поўначы і паўночным захадзе схілы разараныя.

На ўсходзе да возера прымыкае балота. Берагі позера на поўначы і на захадзе абразіўныя, месцамі берагі сплавінныя і часта зьліваюцца з схіламі.

Возера мае 2 выспы, агульная плошча якіх складае 0,01 км².

Шырыня паласы прыбырэжнай расьліннасьці складае ад 15 да 100 м, расьліннасьць у возеры пашыраная да глыбіні 2 м.

Возера злучанае з возерам Абстэрна пратокай, шырыня якой складае 200 м. У Важу ўпадае рэчка бяз назвы.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 85—86
  1. ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.