Балачанка (вёска)

вёска ў Пухавіцкім сельсавеце Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці Беларусі

Балача́нка[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавету.

Балачанка
трансьліт. Balačanka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Пухавіцкі
Насельніцтва: 4 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°29′0″ пн. ш. 28°20′49″ у. д. / 53.48333° пн. ш. 28.34694° у. д. / 53.48333; 28.34694Каардынаты: 53°29′0″ пн. ш. 28°20′49″ у. д. / 53.48333° пн. ш. 28.34694° у. д. / 53.48333; 28.34694
Балачанка на мапе Беларусі ±
Балачанка
Балачанка
Балачанка
Балачанка
Балачанка
Балачанка

Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру і чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Менск-Асіповічы, на рацэ Балачанка.

Гісторыя

рэдагаваць

Гарадзішча (пачатак 1-га тысячагодзьдзя н. э.) за 1,5-1,7 км на паўднёвы захад ад вёскі, на правым беразе р. Балачанка, урочышча Дубы.

На пачатку ХХ ст. маёнтак у Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З 31 ліпеня 1920 году ў БССР. У 1921 годзе адкрыта працоўная школа 1-ай ступені, у якой у 1922 годзе вучыліся 34 хлопчыкі і дзяўчынкі. На пачатку 1930-ых гг. праведзена калектывізацыя, створаны калгас імя В. М. Молатава, працавала кузьня.

У 1937 г. у вёсцы адпачываў Якуб Колас, які апісаў гэтыя мясьціны ў сваіх творах.

З чэрвеня 1941 году да 3 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1917 год — 4 двары, 9 жыхароў
  • 1926 год — 15 двароў, 83 жыхары
  • 2002 год — 3 двары, 5 жыхароў
  • 2009 год — 4 чалавекі[2]

Славутасьці

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі
  3. ^ Болочанка и Березянка помнят народного поэта Беларуси Якуба Коласа