Балачанка (гарадзішча)
Славутасьць | |
Балачанка
| |
Краіна | |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Балачанка — археалягічны помнік, гарадзішча пачатак 1-га тысячагодзьдзя н. э. каля в. Балачанкі Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці.
Апісаньне
рэдагавацьМясцовая назва — Акопы Кацярыны.
За 2,5 км на паўднёвы усход ад вёскі Балачанка, на правым беразе ракі Балачанка за 2 км ад яе ўпадзеньня ў раку Сьвіслач, у лесе, ва ўрочышчы Дубы.
Вышыня над летнім межанным узроўням вады ў рацэ 8—10 м. Пляцоўка амаль прамавугольная, памерам 64 х 35 м, выцягнутая з паўночы на поўдзень. Умацавана 3 валамі і равамі. Унутраны вал з паўночнага боку вышынёй да 1 м, з паўднёвага — 0,5 м, сярэдні адпаведна 3 і 2 м, вонкавы — 2 і 0,5 м. Глыбіня равоў 0,5—3,5 м. З паўднёвага боку прасочаны ўваход шырынёй 2 м. Пляцоўка, равы і валы пашкоджаны траншэямі і зямлянкамі часоў 2-й сусьветнай вайны, гарадзішча і яго схілы парасьлі хмызьняком і дрэвамі.
Дасьледаваньні
рэдагавацьАдкрыў і абсьледаваў ў 1965 годзе Леанід Побаль, таксама абсьледавала ў 1985 годзе Тацьцяна Бубенька.
Культурны пласт каля 0,35 м. Знойдзены шлак, ляпная гладкасьценная кераміка, рэшткі штрыхаванага посуду. Матэрыялы абсьледаваньня захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9