Бабічы (Міхалішкаўскі сельсавет)

Бабічы́[2]вёска ў Беларусі, каля ракі Сарачанкі. Уваходзяць у склад Міхалішкаўскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 333 км ад Гародні, за 36 км ад чыгуначная станцыі Гудагай (лінія Маладэчна — Вільня).

Бабічы
лац. Babičy
Першыя згадкі: 19 стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Астравецкі
Сельсавет: Міхалішкаўскі
Насельніцтва
колькасьць: 5 чал. (2014)
колькасьць двароў: 4
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1591
Паштовы індэкс: 231230[1]
СААТА: 4246823011
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°49′34″ пн. ш. 26°11′35″ у. д. / 54.82611° пн. ш. 26.19306° у. д. / 54.82611; 26.19306Каардынаты: 54°49′34″ пн. ш. 26°11′35″ у. д. / 54.82611° пн. ш. 26.19306° у. д. / 54.82611; 26.19306
Бабічы на мапе Беларусі ±
Бабічы
Бабічы
Бабічы
Бабічы
Бабічы
Бабічы

Гісторыя

рэдагаваць

У XIX стагодзьдзі вёска ў складзе маёнтка Сьвіранаў, уласнасьць скарбу. У Сьвянцянскім павеце Віленскай губэрні. Была часткай Аляксандраўскай воласьці, належала да Жэлядзкай сельскай грамады. У 1905 годзе вёска з 126 дзесяцінамі зямлі. У 1909 годзе 6 двароў.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бабічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе вёска апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 году ў складзе Польскай Рэспублікі. У 1938 годзе вёска ў Варнянскай гміне Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводзтва, 18 двароў.

У лістападзе 1939 году далучаная да БССР. З 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Жукойненскага сельсавету Сьвіранскага раёну Вялейскай вобласьці. У нямецка-савецкую вайну ад канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году пад уладай Трэцяга Райху. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Маладэчанскай вобласьці. У 1950 годзе савецкія ўлады стварылі калгас імя Пушкіна. Ад 31 жніўня 1959 году ў складзе Астравецкага раёну. Ад 20 студзеня 1960 году ў Гарадзенскай вобласьці. У 1990 годзе ў складзе калгасу імя Кірава з цэнтрам у вёсцы Міхалішках. У 2004 годзе 7 дамоў, належала да СВК «Міхалішкі»[3]. На 2014 год 4 двары.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1872 год — 23 рэвізскіх душ
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 60 чал.; 1909 год — 109 чал.; 1938 год — 89 чал.; 1959 год — 30 чал.; 1970 год — 36 чал.; 1999 год — 11 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 8 чал.; 2010 год — 5 чал.; 2014 год — 5 чал.
  1. ^ Справочник Адресов. Белпошта. Праверана 27 студзеня 2019 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 72.
  3. ^ Бабічы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 9. Кн. 1. — Менск, 2015. С. 43.