Сарачанка
рака ў Беларусі
Сарача́нка, Кле́вель — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Вяльлі (басэйн Нёману). Цячэ ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 29 км. Плошча вадазбору 201 км². Выдатак вады ў вусьці каля 1,75 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4‰.
Сарачанка лац. Saračanka | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Каранятаў |
Вусьце | Вяльля |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Астравецкі раён |
Даўжыня | 29 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,75 м³/с |
Плошча басэйну | 201 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,4 ‰ |
За верхнюю плынь лічаць раку Клевель, якая пачынаецца за 1,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Каранятаў і цячэ праз азёры Баранскае, Клевел, Белае, Туравейскае, Залаўскае, Каймін, Тумскае. З возера Тумскага выцякае Сарачанка, упадае ў Вяльлю за 1 км на захад ад вёскі Сарочы. У вярхоўі цячэ пераважна сярод лесу, абалона часткова забалочаная. Рэчышча ад вытоку на працягу 2,2 км каналізаванае[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 320.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1