Астрэйкі (Берасьцейская вобласьць)
Астрэ́йкі[1] — зьніклая вёска ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Астрэйкі ўваходзілі ў склад Жарабковіцкага сельсавету.
Астрэйкі | |
трансьліт. Astrejki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Ляхавіцкі |
Сельсавет: | Жарабковіцкі |
Вышыня: | 200 м н. у. м. |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1633 |
Паштовы індэкс: | 225390 |
СААТА: | 1250811041 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°6′19″ пн. ш. 26°25′7″ у. д. / 53.10528° пн. ш. 26.41861° у. д.Каардынаты: 53°6′19″ пн. ш. 26°25′7″ у. д. / 53.10528° пн. ш. 26.41861° у. д. |
± Астрэйкі |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1789 годзе — шляхецкае ўладаньне ў Наваградзкім ваяводзтве ВКЛ. З 1791 году ў складзе новаўтворанага Случарэцкага павету. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай ў Нясьвіскім, а з 1796 году — у Слуцкім павеце Менскай губэрні Расейскай імпэрыі. У XIX стагодзьдзі Астрэйкі — маёнтак, які складаўся з аднайменнай вёскі і фальварку. У 1844 годзе ў вёсцы 6 двароў, 44 жыхары, у 1897 годзе — 10 двароў 70 жыхароў, а ў 1909 годзе — 81 жыхар. З 1921 году — у Ляхавіцкай гміне Баранавіцкага павету Польскай Рэспублікі. У вёсцы 17 двароў 78 жыхароў. З восені 1939 году — у Ляхавіцкім раёне Баранавіцкай вобласьці БССР. У 1940 годзе — 25 двароў, 172 жыхары. З чэрвеня 1941 па ліпень 1944 году — у Генэральнай акрузе Беларусь Райхскамісарыяту «Остлянд» фашыстоўскай Нямеччыны. З 1944 году ў Ляхавіцкім раёне Баранавіцкай вобласьці, а з 8 студзеня 1954 году Берасьцейскай вобласьці БССР. У 1949 годзе створаны калгас імя Кірава, у сьнежні 1950 году вёска ва ўзбуйненым калгасе імя Сталіна (у 1961 годзе перайменаваны ў калгас «Беларусь»). У 1959 годзе ў вёсцы 113 жыхароў, у 1970 годзе — 79 жыхароў.
Высокая якасьць зямлі адыграла не на карысьць вёскі — жыхары былі паступова пераселеныя (часта разам з будынкамі) у суседнія вёскі Шавялі, Зарытава, Жарабковічы, а зямля разараная пад калгасныя палеткі.
Фальварак Астрэйкі
рэдагавацьФальварак знаходзіўся на адлегласьці каля 2 км ад вёскі Астрэйкі ў кірунку вёскі Шавялі. Да 1842 году фальварак — уласнасьць Клімашэўскіх, пасьля 1842 году — Тэклі Плацынскай. У 1876 годзе маёнтак (155 дзесяцін зямлі) належыць С. А. Вільбікавай. Праз шлюб Тэклі зь Вільбікаў і Юзэфа Баранцэвіча маёнтак пераходзіць Баранцэвічам. У 1897 годзе належыць Баранцэвічам, 2 дамы, 13 жыхароў. У 1909 годзе ў маёнтку пражывае 5 жыхароў, у 1921 годзе — 11 жыхароў.
Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны, восеньню 1945 году апошні гаспадар маёнтку Тытус Баранцэвіч заставіў маёнтак і пераехаў зь сям’ёю ў Гданьск. Пакінутыя будынкі былі неўзабаве разбураныя. Доўгі час месца сядзібы можна было лякалізаваць па яблыневым садзе.
Астрэйкі Янава
рэдагавацьУ 1889 годзе згадваецца пра існаваньне ўладаньня селяніна І. А. Субоцкага (23 дзесяціны зямлі). У 1897 годзе існаваў фальварак Астрэйкі Янава, ва ўласнасьці Субоцкага, 5 жыхароў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 211
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі. Энцыклапедыя (у 15 т.) Т.3 (Брэсцкая вобласць), с. 257—258.