Астраўныя гульні
Астраўны́я гу́льні НатЎэст — міжнароднае спартовае спаборніцтва Міжнароднай асацыяцыі астраўных гульняў (МААГ). Удзельнікамі спаборніцтваў зьяўляюцца астраўныя залежныя тэрыторыі эўрапейскіх дзяржаваў (як у Эўропе, так і па-за ейнымі межамі). Ладзяцца штодвагады ў розных месцах.
Астраўныя гульні | |
Апошні сэзон: Астраўныя гульні 2017 году | |
Дысцыпліна | Шматвідавыя спаборніцтвы |
---|---|
Дата зьяўленьня | 1985 |
Арганізатар | МААГ |
Краіны | Розныя |
Спонсар(ы) | NatWest |
Мінуўшчына
рэдагавацьУ 1985 року, Міжнародным годзе спорту на востраве Мэн, упершыню прайшлі Міжастраўныя гульні, якія спачатку плянаваліся як адзінаразовае мерапрыемства. На запрашэньне аргкамітэту ўдзел прынялі ня толькі астравы вакол Брытаніі, але й Ісьляндыя, Мальта, Фарэрскія астравы, Грэнляндыя, Востраў Сьвятая Гэлена, Нармандзкія астравы й іншыя — агулам 15 астраўных спаборнікаў і 600 спартоўцаў у 7 відах спорту[1]. Посьпех Гульняў натхніў арганізатараў на правядзеньне спаборніцтваў праз два гады[2]. Паступова гульні здабылі такую папулярнасьць, што былі ўведзеныя абмежаваньні на колькасьць зборных (максымум 24) і колькасьць дысцыплінаў (максымум 14). Найбольшага посьпеху на Астраўных гульнях дабіўся Сарк з насельніцтвам 600 чалавек, які паводле стану на 2015 року заваяваў 20 мэдалёў — па адным на 30 чалавек насельніцтва.
З 1999 року галоўным спонсарам гульняў выступае NatWest.
Месцы правядзеньня
рэдагавацьРок | Гульні | Гаспадары | Удзельнікаў | Спартоўцаў | Дысцыплінаў |
---|---|---|---|---|---|
1985 | I | Мэн | 15 | 700 | 7 |
1987 | II | Гернсі | 18 | 1049 | 9 |
1989 | III | Фарэрскія астравы | 15 | 800 | 11 |
1991 | IV | Аляндзкія астравы | 17 | 1500 | 13 |
1993 | V | Ўайт | 19 | 1448 | 14 |
1995 | VI | Гібральтар | 18 | 1214 | 13 |
1997 | VII | Джэрзі | 20 | ~2000 | 13 |
1999 | VIII | Готлянд | 22 | 1858 | 14 |
2001 | IX | Мэн | 22 | 2020 | 15 |
2003 | X | Гернсі | 23 | 2129 | 15 |
2005 | XI | Шэтландзкія астравы | 24 | 1658 | 14 |
2007 | XII | Родас | 25 | 2343 | 14 |
2009 | XIII | Аляндзкія астравы | 24 | 2286 | 14 |
2011 | XIV | Ўайт | 24 | 2311 | 14 |
2013 | XV | Бэрмуды | 22 | 1296 | 14 |
2015 | XVI | Джэрзі | 24 | 2430 | 14 |
2017 | XVII | Готлянд | 23 | 2333 | 14 |
2019 | XVIII | Гібральтар | ~2000 | 14 | |
2021 | XIX | Гернсі | ~3000 | 14 | |
2023 | XX | Аркнэйскія астравы | 13 |
Выступы
рэдагавацьАгулам у Астраўных гульнях паўдзельнічалі 27 астравоў ці астраўных групаў; 11 зь іх бралі ўдзел ва ўсіх гульнях.
Востраў | Краіна | Насельніцтва | Рокі | Золата | Срэбра | Бронза | Агулам |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Аляндзкія астравы | Фінская аўтаномная правінцыя | 28 666 | 1985— | 157 | 172 | 155 | 484 |
Олдэрні | Частка брытанскага кароннага ўладаньня | 1900 | 1987, 1993— | 0 | 2 | 3 | 5 |
Бэрмуды | Брытанская заморская тэрыторыя | 64 200 | 2003— | 88 | 80 | 99 | 267 |
Кайманавы астравы | Брытанская заморская тэрыторыя | 56 700 | 1999— | 99 | 73 | 65 | 237 |
Фолклэндзкія астравы | Брытанская заморская тэрыторыя | 2900 | 1993— | 1 | 7 | 11 | 19 |
Фарэрскія астравы | Аўтаномная краіна Каралеўства Даніі |
49 700 | 1985— | 243 | 187 | 194 | 624 |
Фрэя | Нарвэскае астраўное фюльке | 4300 | 1985— | 1 | 1 | 2 | 4 |
Гібральтар | Брытанская заморская тэрыторыя | 30 000 | 1987— | 53 | 58 | 88 | 199 |
Готлянд | Швэдзкі лэн | 57 200 | 1985— | 243 | 187 | 194 | 624 |
Грэнляндыя | Аўтаномная краіна Каралеўства Даніі |
56 000 | 1989— | 17 | 21 | 27 | 63 |
Гернсі | Частка брытанскага кароннага ўладаньня | 65 800 | 1985— | 382 | 392 | 429 | 1203 |
Гітра | Нарвэскае астраўное фюльке | 4250 | 1985—1989, 1997— | 3 | 5 | 5 | 13 |
Мэн | Брытанскае кароннае ўладаньне | 84 500 | 1985— | 413 | 396 | 407 | 1216 |
Ўайт | Ангельскае графства | 138 400 | 1985— | 167 | 166 | 197 | 530 |
Джэрзі | Брытанскія каронныя ўладаньні | 100 000 | 1985— | 491 | 491 | 444 | 1426 |
Мэнорка | Гішпанскі востраў | 94 400 | 2007— | 36 | 34 | 46 | 116 |
Аркнэйскія астравы | Шатляндзкая радавая тэрыторыя | 21 300 | 1985— | 20 | 37 | 41 | 98 |
Родас | Грэцкі востраў-муніцыпалітэт | 115 500 | 1999—2011, 2015 | 51 | 44 | 43 | 138 |
Саарэмаа | Эстонскі востраў-павет | 31 000 | 1991— | 77 | 86 | 77 | 238 |
Сьвятая Гэлена | Брытанская заморская тэрыторыя | 4250 | 1985—1987, 1997— | 1 | 2 | 3 | 6 |
Сарк | Частка брытанскага кароннага ўладаньня | 600 | 1987—2011, 2015— | 3 | 9 | 8 | 20 |
Шэтландзкія астравы | Шатляндзкая радавая тэрыторыя | 23 200 | 1985— | 48 | 68 | 93 | 209 |
Заходнія астравы Нэ Хэланэн Шыэр |
Шатляндзкая радавая тэрыторыя | 27 400 | 2005— | 17 | 13 | 22 | 49 |
Эніс Мон | Ўэйлзкая радавая тэрыторыя | 69 700 | 1985— | 27 | 33 | 46 | 106 |
Ісьляндыя | Ісьляндыя | 329 000 | 1985—1997 | 50 | 45 | 41 | 136 |
Мальта | Мальта | 445 000 | 1985—1987 | 6 | 2 | 2 | 10 |
Востраў Прынца Эдўарда | Канадзкая правінцыя | 140 000 | 1991—2007 | 6 | 6 | 9 | 21 |
Астравы, пазначаныя шэрым, болей не ўваходзяць у МААГ і ня могуць удзельнічаць у Астраўных гульнях.
З 24 цяперашніх сябраў МААГ два (Бэрмуды і Кайманавы астравы) самастойна ўдзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях. Бэрмуды, Кайманавы астравы, Фолклэндзкія астравы, Гернсі, Мэн і Джэрзі ўдзельнічалі ў Гульнях Садружнасьці.
Дысцыпліны
рэдагавацьКраіна-гаспадыня выбірае ад 12 да 14 відаў спорту з наступнага сьпісу:
Дысцыпліна | I | II | III | IV | V | VI | VII | VIII | IX | X | XI | XII | XIII | XIV | XV | XVI | Агулам | XVII | XVIII | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Стральба з лука | 14 | |||||||||||||||||||
Лёгкая атлетыка | 16 | |||||||||||||||||||
Бадмінтон | 15 | |||||||||||||||||||
Баскетбол | 8 | |||||||||||||||||||
Боўлз (У памяшканьні‡, звонку ці боўлінг*) |
‡ | * | ‡ | 3 | * | |||||||||||||||
Роварны спорт | 15 | |||||||||||||||||||
Футбол | 15 | |||||||||||||||||||
Гольф | 12 | |||||||||||||||||||
Гімнастыка | 10 | |||||||||||||||||||
Дзюдо | 6 | |||||||||||||||||||
Ветразьны спорт (можа ўключаць віндсэрфінг*) |
* | * | * | * | * | * | * | * | * | * | 12 | |||||||||
Стральба | 16 | |||||||||||||||||||
Сквош | 3 | |||||||||||||||||||
Плаваньне | 16 | |||||||||||||||||||
Настольны тэніс | 14 | |||||||||||||||||||
Тэніс | 12 | |||||||||||||||||||
Трыятлён | 5 | |||||||||||||||||||
Валейбол (можа ўключаць пляжны*) |
* | * | * | 16 | * | * | ||||||||||||||
Агулам | 7 | 9 | 11 | 13 | 14 | 13 | 13 | 14 | 15 | 15 | 14 | 14 | 14 | 14 | 14 | 14 | 14 | 14 |
Футбольны турнір Астраўных гульняў — адзін з самых папулярных турніраў па-за ФІФА.
Алімпійцы
рэдагавацьСярод астравіцянаў, якія ўдзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях:
- Марк Кавэндыш (Мэн) — роварны спорт
- Келі Созэртан (Ўайт) — гептатлён і 400м
- Матыяс Сунэборн (Готлянд) — скачкі ў даўжыню і 200м
- Сыдані Мазэрсыль (Кайманавы астравы) — 200м
- Паль Ёнсэн (Фарэрскія астравы) — плаваньне
- Лі Мэр’ен (Гернсі) — маратон
- Дэйл Гарланд (Гернсі) — 4×400м
- Рэбэка Гэйлігер (Бэрмуды) — плаваньне
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Corlett, Geoff Inaugural Inter-Island Games — Isle of Man 1985 (анг.). International Island Games Association. Праверана 3 кастрычніка 2018 г.
- ^ The Games (анг.) Natwest Island Games XVI — Jersey Island Games Праверана 3 кастрычніка 2018 г. Архіўная копія ад 21 лютага 2017 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАстраўныя гульні — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў