Арлан-белахвост
Арла́н-белахво́ст (па-лацінску: Haliaeetus albicilla) — драпежная птушка з атраду сокалападобных (Falconiformes), сямейства ястрабіных (Accipitridae). Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі[1].
Арлан-белахвост | |
Арлан-белахвост | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Птушкі |
Атрад | Сокалападобныя |
Сямейства | Ястрабіныя |
Від | Арлан-белахвост |
Бінамінальная намэнклятура | |
Haliaeetus albicilla (Linnaeus, 1758) | |
Апісаньне
рэдагавацьДаўжыня цела арлана-белахвоста — ад 70 да 100 сантымэтраў, размах крылаў — ад 200 да 250 сантымэтраў[2], маса — ад 4 да 7 кіляграм. Хвост кароткі, клінавіднай формы. Пер’е дарослай птушкі бурага колеру, галава й шыя з жаўтаватым, колеру вохры асьвятленьнем, хвост белы, што дало назву ўсяму віду. Дзюба ў параўнаньні да іншых драпежных птушак вельмі вялікая й моцная, сьветла-жоўтага колеру, таксама як і васкавая скура. Ірыс вока таксама сьветла-жоўты. У адрозьненьне ад беркута (Aquila chrysaetos) лапы арлана-белахвоста не пакрытыя пер’ем да самых пальцаў. Маладыя птушкі цёмна-бурага колеру, дзюба і васкавая скура цёмна-шэрыя. З кожнай лінькай маладыя арланы-белахвосты станавяцца ўсё больш падобнымі на дарослых жывёл, а ў пяцігадовым узросьце птушка носіць цалкам дарослую вопратку. Самкі арлана-белахвоста значна большыя па памерах і маюць большую масу за самцоў. У планірумым палёце птушка трымае шырокія, дошкападобныя крылы гарызантальна. Пасьля чорнага грыфа (Aegypius monachus), барадача (Gypaetus barbatus) і белагаловага сіпа (Gyps fulvus) арлан-белахвост зьяўляецца чацьвертай па велічыні птушкай Эўропы. Гнёзды масіўныя, на верхавінах высокіх (15-30 м) дрэў[2][3]. Утварае верныя пары. Прылятае ў сакавіку-красавіку. Нясе звычайна 2 (радзей 1, 3) белыя яйкі. Птушаныяты вылятаюць напрыканцы чэрвеня - у пачатку жніўня[2].
Сыстэматыка
рэдагавацьПадвіды арлана-белахвоста на сёньняшні час невядомы. Раней арланаў-белахвостаў Грэнляндыі адрозьнівалі ад намінатнай формы як асобны падвід, але сёньня гэты падзел не вытрымлівае крытыкі. Па сваім зьнешнім выглядзе, паводзінах і экалёгіі арлан-белахвост вельмі падобны на амэрыканскага белагаловага арла (Haliaeetus leucocephalus), што для некаторых аўтараў стала падставай дзеля аб’яднаньня двух відаў у супэрвід.
Голас
рэдагавацьТакавальная «песьня» арлана-белахвоста мае аднасна высокія й крыху хрыплаватыя ноткі, якія напрыканцы становяцца ўсё вышэй, пераважна дуэтам і нагадваючы «клю, клю, клю, клю, клю»; пры гэтым птушка закідвае галаву ўверх. З адносна вялікай адлегласьці крык арлана-белахвоста чымсьці нагадвае голас чорнага дзятла (Dryocopus martius). Птушка падае голас амаль што выключна каля непасрэднай блізасьці гнязда, пераважна на досьвітку альбо з надыходам цемнаты. Калі нешта здараецца з гняздом, дарослыя птушкі несупыньна выкрыкваюць хрыплае й абрубленае «ак, ак, ак, ак, ак», такі ж голас падаюць маладыя арланы-белахвосты ў гняздзе пры набліжэньні.
Распаўсюджанасьць і жыцьцёвы арэал
рэдагавацьЖыцьцёвы арэал арлана-белахвоста цягнецца доўгай паласой па ўмераных, таежных і арктычных зонах Эўропы і Азіі ад Ісьляндыі да Камчаткі. Распаўсюджаны таксама й у Грэнляндыі. У Эўропе тэрыторыі гнездаваньня арлана-белахвоста распрасьціраюцца з поўначы на поўдзень ад крайняга поўдня Нарвэгіі да поўдня Грэцыі. У Сярэдняй Азіі паўдневая мяжа гнездаваньня праходзіць прыкладна па паўднёвай мяжы тайгі, на поўначы мяжа жыцьцёвага арэалу праходзіць па Ізраілі, Турэччыне, Іране, Іраку й Казахстане. Селіцца арлан-белахвост каля вялікіх водных масіваў — на ўзьбярэжжах, непадалёку ад вялікіх азёраў, рэк, на вялікіх балотах[2]. У Цэнтральнай Эўропе арлан-белахвост засяляе ў першую чаргу «леса-азёрныя ландшафты». У Нямеччыне, напрыклад, самыя высокая шчыльнасьць засяленьня тэрыторыяў арланам-белахвостам у асяродзьдзі Мюрытца на зямлі Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія, а таксама ў рэгіёне Обэрлаўзіц у Саксоніі. Таксама пашыраны ў Паўночнай Афрыцы[2]. Занесены ў чырвоную кнігу Беларусі (у 1978 годзе) і Расеі[4]. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца у ляндшафтным заказьніку «Стронга», батанічным заказьніку рэспубліканскага значэньня «Баранавіцкі»[5]. Большая частка гнездаваньняў знаходзіцца ў Віцебскай вобласьці[2]. У 2014 годзе колькасьць пар арлана-белахвоста ў Беларусі ацэньвалася ў 85-105 пар і працягвае павялічвацца[6]. Паводле дасьледаваньня, праведзенага ў 2011-2013 гадах, колькасьць пар арлана-белахвоста ў Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалягічным запаведніку ацэньвалася ў 15-20 пар[7]. У Белавескай пушчы і Дзікім балоце жылі па 1-2 пары[8]. Упершыню арлан-белахвост быў заўважаны на тэрыторыі беларускай часткі Белавескай пушчы ў 1975 годзе (на возеры Ляцкае)[9]. У 2002-2003 годах арлан-белахвост быў заўважаны каля возера Хмялеўскае. Пасьля 2004 году пара дарослых і малады арлан назіраліся на азёрах Ляцкае і Перароўскае. У 2017 годзе арлан-белахвост назіраўся паміж вадасховішчам Ляцкае і сажалкай Прамежная. Ад 1993 да 2006 году іншая пара птушак назіралася каля вадасховішча Сіпурка. У 2007 годзе было выяўленае гняздо ў Хвойніцкім лясьніцтве[3].
Харчаваньне
рэдагавацьУ час вывядзеньня птушанят арлан-белахвост корміцца пераважна рыбай і вадаплаўнымі птушкамі, млекакормчыя маюць у яго рацыёне адносна невялікую ролю. Рыбу арлан-белахвост звычайна здабывае сам, але не брыдзіцца таксама мёртвай і напалову стухленай рыбай. Віды, якія насяляюць жыцьцёвы арэал арлана-белахвоста, дамінуюць пераважна таксама й у харчавальным спэктруме птушкі.
У зямлі Шлезьвіг-Гальштайн, напрыклад, працэнтныя суадносіны рыбы й вадаплаўчых птушак у рацыёне арлана-белахвоста складаюць адпаведна 73% і 24%. Астатнія 3% прыходзяцца на млекакормчых, у першую чаргу на трусоў і палявых зайцаў. У межах Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка доля рыбы ў рацыёне складае 48,1%, доля птушак - 41,7%[10].
Лічыцца, што выява на польскім гербе — стылізаваны арлан-белахвост.
Вандроўніцтвы
рэдагавацьДарослы арлан-белахвост — асёдлая птушка на тэрыторыі амаль што ўсёй Эўропы й застаецца ў сваіх рэўерах круглы год.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ивановский, В. В.; Домбровский, В. Ч. Красная книга Республики Беларусь. Орлан-белохвост (рас.) Архіўная копія ад 31 кастрычніка 2015 г.
- ^ а б в г д е Арлан-Белахвост // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. С. 482.
- ^ а б Китель, Д. А.; Черкас, Н. Д.; Кузьмицкий, А. Н.; Журавлёв, Д. В.; Богданович, И. А. Статус и распространение орлана-белохвоста (Haliaeetus Albicilla) в Беловежской пуще // Беловежская пуща. Исследования (рас.). — Брест: Альтернатива, 2017. — С. 190.
- ^ Фетисов, С. А. Значение национального парка «Себежский» в сохранении редких и исчезающих видов птиц России и Республики Беларусь // Экологическая культура и охрана окружающей среды: 1-е Дорофеевские чтения. Витебск, 21—22 ноября 2013 г. (рас.) / редколлегия: И. М. Прищепа (ответственный редактор) и др. — Витебск: ВГУ, 2013. — С. 226.
- ^ Рындевич, С. К. Роль ключевых природных территорий в развитии экологического туризма в Беларуси // Идеи В.В. Докучаева и современные проблемы развития природы и общества: Сборник научных статей (рас.). — Смоленск: Универсум, 2006. — С. 324.
- ^ Красная книга Республики Беларусь. Животные: редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды диких животных (рас.) / пред. редкол. И. М. Качановский. — 4-е изд. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2015. — 317 с.
- ^ Юрко, В.В. Гнездовая биология орлана-белохвоста в Полесском государственном радиационно-экологическом заповеднике, Беларусь // Пернатые хищники и их охрана. — 2015. — Т. 30. — С. 94-103. — DOI:10.19074/1814-8654-2015-30-94-103
- ^ Тэрыторыі, важныя для птушак у Беларусі / пад агул. рэд. С.В. Левага. — Мінск: Рыф-тур Прынт, 2015. — 152 с.
- ^ Borowski, S.; Okolow, Cz. The birds of the Bialowieza Forest (анг.) // Acta zoologii. — Krakow: 1988. — Vol. 31. — S. 67–114
- ^ Юрко, В.В. Питание орлана-белохвоста в гнездовой период в Полесском государственном радиационно-экологическом заповденике, Беларусь (рас.) // Пернатые хищники и их охрана. — 2016. — Т. 32. — С. 21-31. — DOI:10.19074/1814-8654-2016-32-21-31
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
- Іваноўскі, У. Арлан-белахвост // Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993.
- Орлан-белохвост (Haliaeetus albicilla) (рас.). Менскі заапарк. Архіўная копія ад 16 жніўня 2017 г.