Ляцкае (вадасховішча)
Ля́цкае, Белаве́ская пу́шча, Камяне́цкае, Перавало́цкае — вадасховішча на тэрыторыі Белавескай пушчы, у Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Знаходзіцца за 12 км ад вусьця ракі Перавалокі, за 25 км на поўдзень ад Каменцу, ля вёскі Ляцкія.
Вадасховішча
Ляцкае
| |||||||||||||||||||
Месцазнаходжаньне Ляцкага
Ляцкае |
Выкарыстаньне
рэдагавацьВадасховішча створанае ў 1964 року паводле праекту Белгіправодгасу дзеля патрэбаў нацыянальнага парку Белавеская пушча. Знаходзіцца каля вёскі Ляцкія Камянецкага раёну на рацэ Перавалоцы. Рэчышчавае вадасховішча сэзоннага рэгуляваньня[1]. Месца гнездаваньня дзікіх птушак, вядзецца таксама гадоўля рыбы[2].
Марфалёгія
рэдагавацьПлошча воднай паверхні — 3,3 км², даўжыня — 3,5 км, шырыня: максымальная — 1,5 км, сярэдняя — 0,96 км. Сярэдняя глыбіня — 0,7 мэтра. Аб’ём поўны — 2,1 млн м³. Розьніца адзнак нармальнага падпорнага ўзроўню (НПУ) і ўзроўню мінімальнага аб’ёму (УМА) — 0,4 мэтра. Рэчышча вадасховішча пакрытае торфам[1].
Характарыстыкі вадазбору ў створы грэблі (на адлегласьці 12 км ад рэчышча ракі): плошча 51 км², вадазбор вельмі забалочаны, рэльеф раўнінны, большая частка пакрытая лясамі[1].
Гідравузел уключае земляную плаціну даўжынёй 1870 мэтраў, максымальнай вышынёй 2,95 мэтра, шырынёй па грэбні 6 мэтраў, з жалезабэтоннымі вадаскідамі і двума вадавыпускамі[1]
Гідралягічныя характарыстыкі
рэдагавацьСярэдні гадавы сьцёк за шматгадовы пэрыяд 6,6 млн м³, у тым ліку ў разводзьдзі (з красавіка да траўня) 3,3 млн м³. Сілкаваньне ракі — зьмяшанае, зь перавагай сьнегавога[1].
Іхтыяфаўна
рэдагавацьІхтыяфаўна вадаёму даволі багатая, там жывуць шчупак, лін, карась, джгір, карп, язь, акунь[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д {{{аўтар}}} 2005.
- ^ Национальный статистический комитет Республики Беларусь Статистический ежегодник Республики Беларусь, 2020 (рас.). — Мн.: 2020. — С. 35. — ISBN 978-985-7241-12-5
- ^ Регионы Беларуси: энциклопедия / гл. ред. Т. В. Белова. — Минск: БелЭн, 2009. — Т. 1. — С. 74. — 520 с. — ISBN 978-985-11-0464-8
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7
- Калинин М. Ю., Счисленок В. Н., Рутковский П. П., Юревич Р. А., Сиротенко В. Е., Фролова Х. Е. Водохранилища Беларуси: справочник / М. Ю. Калинин (ред). — Мн.: ЦНИИ КИВР, 2005. — 183 с. — ISBN 985-6474-42-6