Галава
Галава́ — частка цела чалавека ці жывёлы, у якой знаходзіцца мозг, органы зроку, густу, нюху, слыху і рот. Асобная галава ёсьць у хрыбетнікаў і ў вусякоў.
Пярэдняя частка галавы чалавека называецца твар, жывёлы — пыса або хмыза. Звычайна галава злучаная зь целам шыяй. Шыя дазваляе галаве паварочвацца і трымаць галаве пэўную пазыцыю ў прасторы.