А́нтэ Гато́віна (па-харвацку: Ante Gotovina; нар. 12 кастрычніка 1955 году) — былы генэрал харвацкай арміі, удзельнік вайны 1991—1995 гадоў у Харватыі. Абвінавачваўся Міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі ў ваенных злачынствах, якія былі зьдзейсьненыя пад ягоным кіраўніцтвам падчас апэрацыі «Бура» ў канцы харвацкай вайны. Хаваўся чатыры гады, але 8 сьнежня 2005 году быў схоплены на гішпанскай высьпе Тэнэрыфэ. У 2012 годзе Гатовіна быў апраўданы і вызвалены Міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі.

Антэ Гатовіна
12 кастрычніка 1955(1955-10-12) (69 гадоў)
Месца нараджэньня Ткон, востраў Пашман, Харватыя, Югаславія
Прыналежнасьць Францыя Францыя (1973–1978)
Харватыя Харватыя (1991–2000)
Род войскаў сухапутныя войскі
Гады службы 1973—2000
Званьне генэрал-лейтэнант
Камандаваў Інспэктарат УС Харватыі
Бітвы/войны
Узнагароды
Ордэн Князя Дамагоя Ордэн Ніколы Шубіча Зрынскага Ордэн Бана Елачыча
Ордэн Антэ Старчавіча Ордэн Харвацкага крыжа Ордэн Харвацкага трылісьніка
Ордэн Харвацкага пляценьня Мэдаль Падзякі Радзімы

Пачатак біяграфіі

рэдагаваць

Гатовіна нарадзіўся на востраве Пашман у Адрыятычным моры, але яшчэ ў дзяцінстве пераехаў жыць у Пакаштанэ ля Задару, на Далматыйскае ўзьбярэжжа паўднёвай Харватыі. У 1973 годзе ўступіў у Францускі замежны легіён пад псэўданімам Іван Грабовач. Ён удзельнічаў у апэрацыях Замежнага легіёну ў Джыбуці, Заіры і Кот д’Івуары. Пасьля пяці гадоў службы ён сышоў зь легіёну, а ў 1979 годзе атрымаў францускае грамадзянства.

Вяртаньне ў Харватыю

рэдагаваць

У 1990 годзе Гатовіна вяртаецца на радзіму, у Харватыю. У наступным годзе Харватыя абвесьціла незалежнасьць, але адразу ж на яе тэрыторыі выбухнула паўстаньне вялікай сэрбскай меншасьці, якая ў асноўным была сканцэнтраваная ў рэгіёне Краіна, што на мяжы з Босьніяй і ва Ўсходняй Славоніі на мяжы з Сэрбіяй. Паўстаньне падтрымлівалася Югаслаўскай нацыянальнай арміяй, якая фактычна кіравалася сэрбскім прэзыдэнтам Слабаданам Мілошавічам і іншымі вайскоўцамі, зьвязанымі з парлямэнтам Сэрбіі. Харваты былі кепска падрыхтваныя і ня мелі добрай зброі, таму ў наступныя паўгады страцілі амаль траціну сваёй тэрыторыі паўсталай Рэспубліцы Сэрбскай Краіны.

Гатовіна паступіў на службу ў Харвацкую нацыянальную ахову ў 1991 годзе. Ён быў добрым камандырам, бо меў тое, чаго не было ў большасьці харвацкіх вайскоўцаў — вопыт баявых дзеяньняў. Калі ў 1992 годзе была створаная харвацкая армія, Гатовіна атрымаў званьне брыгаднага генэрала, а ў 1994 годзе ён стаў генэрал-маёрам. Ён кіраваў вайсковымі часткамі ў раёне гораду Спліт паміж 1992 і 1996 гадамі, і ў гэты час ён прымаў удзел у супярэчлівай апэрацыі «Бура» у жніўні 1995 году.

У наступным годзе ён стаў галоўным інспэктарам харвацкай арміі, але быў звольнены з актыўнай службы ў 2000 годзе, пасьля таго, як харвацкая газэта Nacional абвінаваціла яго ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту. Галоўны рэпартэр газэты Іва Пуканыч таксама абвінаваціў армейскіх інспэктараў у пастаўках зброі тэрарыстычным групоўкам, такім як ІРА і ЭТА. Абвінавачваньні засталіся бяздоказнымі, таму Гатовіну не перасьледвалі ўлады Харватыі.

Супярэчлівасьць ваенных злачынстваў

рэдагаваць

У ліпені 2001 году Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі выдаў пастанову харвацкаму ўраду, што шукае Антэ Гатовіну і Рахіма Адэмі ў сувязі з абвінавачваньнямі ў ваенных злачынствах. Згодна з пастановай Гатовіна нясе асабістую і камандную адказнасьць за злачынствы супраць харвацкіх сэрбаў. Ён абвінавачваецца ў злачынствах супраць чалавечнасьці і парушэньні законаў і прынцыпаў вайсковых дзеяньняў ягоных падразьдзяленьняў. Падчас апэрацыі «Бура» да 200 тысяч сэрбаў былі выгнаныя з Краіны і найменш 150 сэрбаў былі забітыя. Падразьдзяленьні Гатовіны абвінавачваюцца ў забойствах мірных сэрбскіх жыхароў, а таксама зьнішчэньні іх паселішчаў, што зрабіла немагчымым іхняе вяртаньне ў Краіну.

Абвінавачваньні былі імгненна прызнаныя супярэчлівымі — адразу чатыры харвацкія міністры сышлі ў адстаўку пасьля таго, як харвацкі ўрад вырашыў супрацоўнічаць зь Міжнародным трыбуналам. Гэтае рашэньне ўраду ўзьняло хвалю незадаволенасьці сярод грамадзтва. Да кампаніі супраць экстрадыцыі двух генэралаў далучыўся ў тым ліку тэнісіст Горан Іванішавіч. І хаця Адэмі вырашыў здацца Міжнароднаму трыбуналу, Гатовіна адмовіўся прызнаць ягоную легітымнасьць і пусьціўся ва ўцёкі.

Наступныя чатыры гады Гатовіна заставаўся на свабодзе, нягледзячы на ціск з боку ЗША і Эўрапейскага Зьвязу, якія патрабавалі ягонай выдачы. Пра ягонае месцазнаходжаньне хадзілі самыя розныя чуткі. У верасьні 2005 году, BBC паведаміла, што ён знаходзіцца ў Францысканскім манастыры недзе ў Харватыі ці на харвацкай тэрыторыі ў Босьніі. Таксама хадзілі чуткі, што яму дапамагаюць людзі, набліжаныя да харвацкага ўраду і войска, і нават Каталіцкая Царква. У тым самым месяцы, генэральны пракурор Міжнароднага трыбулалу па былой Югаславіі Карла дэль Понтэ публічна абвінаваціла Ватыкан ва ўкрываньні Гатовіны, але гэтыя абвінавачваньні царквой былі адкінутыя.

Замежныя краіны прыкладалі высілкі, каб адсачыць Гатовіну, а Інтэрпол выдаў ордэр на арышт Гатовіны. ЗША прапаноўвалі 2,8 мільёну даляраў ЗША за захоп Гатовіны. Таксама спробамі высачыць генэрала займалася і брытанская служба выведкі MI6, але яны праваліліся.

Вялікабрытанія, Нідэрлянды і шэраг скандынаўскіх краінаў зрабілі злоў Гатовіны адной з умоваў пачатку перамоваў Харватыі аб уваходжаньні ў Эўрапейскі Зьвяз. Такая пазыцыя была скрытыкаваная ўрадам Харватыі, які сьцьвярджаў, што ня ведае пра месцазнаходжаньне Гатовіны, і што ён напэўна знаходзіцца за межамі краіны, а ўрад робіць усё магчымае для ягонага арышту. Але ў сувязі з гэтым, перамовы аб ўваходжаньні Харватыі ў склад Эўразьвязу, што былі заплянаваныя на 17 сакавіка 2005 году, былі перанесеныя. Аднак заяўка Харватыі была прынятая ў кастрычніку 2005, як адзін з пунктаў дамовы з Аўстрыяй, якая была супраць пачатку перамоваў з Турцыяй і падтрымлівала Харватыю.

Унутры Харватыі грамадзкая думка адносна Гатовіны застаецца падзеленай. З аднаго боку, шмат харватаў лічаць Гатовіну героем вайны і адвяргаюць усе абвінавачваньні ў злачынствах падчас вайны Харватыі за незалежнасьць. Зь іншага боку, пэрспэктывы Харватыі залежаць ад уступленьня ў Эўразьвяз і важаць болей, чым лёс аднаго чалавека, і генэрал Адэмі, які здаўся трыбуналу ўзьняў пытаньне, чаму Гатовіна не скіраваўся ягоным прыкладам.

Арышт і экстрадыцыя

рэдагаваць

8 сьнежня 2005 году Гатовіна быў схоплены гішпанскай паліцыяй на курорце Пляя-дэ-ляс-Амэрыкас на Тэнэрыфэ на Канарскіх выспах. Ён падарожнічаў з падробленым пашпартам на прыдуманае імя Крыстыян Хорват. У ягоным пашпарце былі штампы памежных службаў Аргентыны, Чылі, Расеі, Кітая, Чэхіі і Таіці. Ён быў неадкладна дастаўлены ў Мадрыд, дзе суд прыняў рашэньне пра ягоную выдачу Міжнароднаму трыбуналу па былой Югаславіі ў Гаазе. Гішпанская паліцыя высочвала яго на працягу некалькіх дзён.

10 сьнежня 2005 году Гатовіна быў дастаўлены ў Гаагу.

Вызваленьне

рэдагаваць

16 лістапада 2012 году Гатовіна разам зь іншым былым генэралам харвацкай арміі Младэнам Маркачам былі апраўданыя і вызваленыя ў залі суду Міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі[1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Антэ Гатовінасховішча мультымэдыйных матэрыялаў