Дзяржаўны пераварот
захоп улады ў дзяржаве шляхам скіданьня ранейшай
Дзяржа́ўны пераваро́т — раптоўнае, незаконнае зьвяржэньне ўраду дзеля замены яго складу. Складаецца з пранікненьня ў склад часткі дзяржаўных установаў, што затым выкарыстоўваецца для пазбаўленьня ўраду кіраваньня астатняй часткай яго ўстановаў. Стаецца пасьпяховым, калі дзейны ўрад ня ў стане прадухіліць староньняга прысваеньня ўлады. Няздольнасьць жа засяродзіць прысвоеную ўладу можа прывесьці да грамадзянскай вайны.
Апошнія перавароты ў суседніх зь Беларусьсю краінах:
- 1926 — Летува: Антанас Сьмятона
- 1934 — Латвія: Карліс Улманіс
- 1981 — Польшча: Войцех Ярузэльскі
- 1991, 19 жніўня — Расея: Генадзь Янаеў зрынуў Міхаіла Гарбачова на 2 дні