Унівэрсытэт Вітаўта Вялікага
Унівэрсытэ́т Ві́таўта Вялі́кага (па-летувіску: Vytauto Didžiojo Universitetas, VDU) — публічны ўнівэрсытэт у Коўне (Летува), заснаваны ў 1922 року.
Унівэрсытэт Вітаўта Вялікага | |
Vytauto Didžiojo Universitetas | |
Лягатып | |
па-лацінску: Universitas Vytauti Magni | |
Заснаваны | 1922 |
---|---|
Тып | грамадзкі |
Рэктар | Юозас Аўгуціс |
Колькасьць пэрсаналу | 1043 |
Колькасьць студэнтаў | 8813 |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 54°53′54″ пн. ш. 23°54′50″ у. д. / 54.89833° пн. ш. 23.91389° у. д.Каардынаты: 54°53′54″ пн. ш. 23°54′50″ у. д. / 54.89833° пн. ш. 23.91389° у. д. |
Горад | Коўна |
Краіна | Летува |
Колеры | |
Знаходзіцца ў складзе | Эўрапейская асацыяцыя міжнароднай адукацыі Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў |
Вэб-сайт | www.vdu.lt |
Унівэрсытэт Вітаўта Вялікага |
Першапачаткова зваўся Ўнівэрсытэт Летувы, перайменаваны ў 1930 з нагоды 500-х угодкаў сьмерці Вітаўта Вялікага, вялікага князя літоўскага.
Мінуўшчына
рэдагавацьУ 1579 езуіты заснавалі ў Вільні найвышэйшую навучальную ўстанову — Academia et Universitas Vilnensis. Акадэмія была зачыненая ў 1832 расейскім царом Мікалаем I пасьля Лістападаўскага паўстаньня.
У 1918, пасьля атрыманьня Летувой незалежнасьці, Тарыба вырашыла адрадзіць Віленскі ўнівэрсытэт. Паколькі Вільня апынулася пад польскай адміністрацыяй, а летувіскі ўрад быў вымушаны зьехаць у Коўна, гэтага так і не адбылося.
У пачатку 1920-х рокаў у Коўне былі створаныя Найвышэйшыя адукацыйныя курсы, якія сталі асновай будучага ўнівэрсытэту. У лютым 1922 Кабінэт міністраў прыняў рашэньне заснаваць у Коўне Ўнівэрсытэт Летувы; цырымонія адкрыцьця адбылася 16 лютага, а 12 красавіка прэзыдэнт Летувы пацьвердзіў статус унівэрсытэту, які складаўся з шасьці факультэтаў: тэалягічна-філязофскі, гуманітарны, юрыдычны, матэматыкі і навук, мэдыцыны і тэхнічнай адукацыі.
7 чэрвеня 1930 у гонар 500-й гадавіны сьмерці Вітаўта Вялікага ўнівэрсытэт атрымаў ягонае імя.
У 1940 гуманітарны і юрыдычны факультэты, а пазьней і матэматычна-навуковы былі пераведзеныя ў Вільню, дзе ўвайшлі ў склад навастворанага Віленскага ўнівэрсытэту. Пасьля савецкай акупацыі ўнівэрсытэт быў перайменаваны ў Ковенскі ўнівэрсытэт, аднак з пачаткам нямецка-савецкай вайны Часовы ўрад вярнуў ранейшую назву.
У сакавіку 1943 року ўнівэрсытэт быў зачынены немцамі. Увосень 1944 адкрыты зноў, меў чатыры факультэты: гісторыка-філялягічны, мэдычны, будаўнічы і тэхналягічны. У 1949 у Вільню пераведзены філязофскі факультэт, а ў 1950 унівэрсытэт пераўтвораны ў Ковенскі політэхнічны інстытут і Ковенскі мэдычны інстытут.
У 1989 установе вернуты статус унівэрсытэту. У першы навучальны год ён меў факультэты эканомікі, гуманітарны і навук.
Склад
рэдагаваць13 акадэмічных аддзяленьняў (10 зь іх — факультэты).
-
Музычная акадэмія
-
Факультэт каталіцкага багаслоўя
-
Факультэт гуманітарных навук / Інстытут замежных моваў / Інстытут інавацыйнай адукацыі
-
Факультэт эканомікі і кіраваньня
-
Батанічны сад унівэрсытэту Вітаўта Вялікага