Казіс Грынюс

летувіскі палітык

Казіс Грынюс (па-летувіску: Kazys Grinius; 17 сьнежня 1866, вёска Сялямос Буда Саснавской воласьці Марыямпальскага павету, Сувалкаўская губэрня — 4 чэрвеня 1950, Чыкага, ЗША) — летувіскі палітык, Прэзыдэнт Летувіскай рэспублікі з 7 чэрвеня па 17 сьнежня 1926 году.

Казіс Грынюс
па-летувіску: Kazys Grinius
7 чэрвеня 1926 — 17 сьнежня 1926
Папярэднік Аляксандрас Стульгінскіс
Наступнік Ёнас Стаўгайціс[d]
19 чэрвеня 1920 — 2 лютага 1922
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 17 сьнежня 1866(1866-12-17)[1][2]
Памёр: 4 чэрвеня 1950(1950-06-04)[1][2] (83 гады)
Партыя:
Сужэнец: Joana Griniuvienė[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Life Saving Cross
Праведнік народаў сьвету

Прэзыдэнт Летувы

рэдагаваць

У 1926 годзе III Сэйм абраў Грынюса прэзыдэнтам Летувы, але ўжо праз паўгода ён быў зрынуты Ў выніку перавароту, арганізаванага Антанасам Сьмятонам.

Пасьля працаваў у мэдыцынскіх І дабрачынных арганізацыях.

У пэрыяд нацысцкай акупацыі Летувы падпісаў у 1942 годзе ў пратэст супраць зьнішчэньня жыдоў і быў высланы на год у вёску Ажуолу Буда. Улетку 1944, ратуючыся ад наступу Савецкіх войскаў году зьехаў у Нямеччыну, у 1947 годзе ў пераехаў у ЗША, дзе быў прызнаны ганаровым прэзыдэнтам ЛНКС.

Аўтар прац па батаніцы, мэдыцыне, гісторыі. Перакладаў з польскай і іншых моваў мастацкую і навукова-папулярную літаратуру. Выдаў два тамы ўспамінаў.

У кастрычніку 1994 году яго парэшткі былі перанесены ў Летуву і перапахаваныя ў яго роднай вёсцы.

  1. ^ а б в г Kazys Grinius // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б в г Grinius Kazys (1866 - 1950 ) // The Righteous Among the Nations Database (анг.)
  3. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #123449952 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.